Авторизация
 

На Міёршчыне праводзяцца маніторынгі аб’ектаў аграпрамысловага комплексу

 Праверкі аб’ектаў АПК праводзяць згодна з распараджэннем Міністэрства ўнутраных спраў № 14 ад 25 лютага 2019 года. У перыяд веснавых палявых работ у гаспадарках раёна праходзяць маніторынгі аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Супрацоўнікі РАУС сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі правяраюць умовы захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, у тым ліку тэхнікі.

З канца сакавіка правялі 56 маніторынгаў. Некаторыя гаспадаркі раёна правяралі не адзін раз.

Па стане на 17 красавіка, складзена 27 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах да работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, якія знаходзіліся на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. З іх восем – вартаўнікі. Выяўлена дзесяць фактаў, калі іх не было на рабочым месцы ў начны час. За дробны крадзеж дызельнага паліва панёс адміністрацыйнае пакаранне адзін работнік. Два пратаколы складзены па фактах захавання афарбаванага паліва.

Кіраўнікам гаспадарак, у якіх выявілі правапарушэнні, накіравалі 48 прадстаўленняў.

Маніторынгі ў сельгаспрадпрыемствах працягваюцца.

Сяргей СТОМА,

старшы інспектар прафілактыкі

аддзялення аховы правапарадку

і прафілактыкі РАУС.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта