Авторизация
 

Пенсія для ўдзельнікаў ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

 Пенсіённае забеспячэнне асоб, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і членаў іх сем’яў, ажыццяўляецца з улікам норм, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”.

Права на пенсію па ўзросце з улікам умоў і норм, прадугледжаных артыкуламі 32 і 33 Закона аб ЧАЭС, прадастаўляецца пры стажы работы не менш за 20 гадоў у жанчын і 25 — у мужчын, пры ўплачаных абавязковых страхавых узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва згодна з заканадаўствам не менш за 15,5 гадоў. З 1 студзеня 2017-га гэты стаж штогод з 1 студзеня павялічваецца на шэсць месяцаў да дасягнення 20 гадоў.


Згодна з артыкулам 32 Закона аб ЧАЭС пенсіі па ўзросце ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый прызначаюцца са зніжэннем агульнаўстаноўленага ўзросту:
- для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у межах 10-кіламетровай зоны ў 1986-м ці не менш за 10 сутак у 1987-м — на 10 гадоў;


- для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986 — 1987 гадах у межах зоны эвакуацыі, адчужэння (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), і ўдзельнікаў ліквідацыі іншых радыяцыйных ава- рый, указаных у падпунктах 3.1 — 3.4 пункта 3 артыкула 13 Закона аб ЧАЭС, пры ўмове наступлення інваліднасці незалежна ад яе прычыны (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва) — на пяць гадоў.
Дакументы, якія пацвярджаюць права на пенсіі па вышэйназваных падставах — пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС (з прадастаўленнем ільгот па артыкуле 19 Закона аб ЧАЭС); дакументы, што засведчваюць факт (для 1986-га) або перыяд (для 1987-га) работы ў межах 10-кіламетровай зоны.


Згодна з пунктам 26 Палажэння аб парадку пацвярджэння і вылічэння стажу працы для прызначэння пенсій, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 24.12.1992 № 777 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 06.04.2017 № 257), час работы па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у межах 10-кіламетровай зоны пацвярджаецца даведкамі працадаўцаў, у якіх захоўваюцца пярвічныя дакументы аб гэтай рабоце, а таксама архіваў. Там неабходна ўказаць перыяды работы па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, зону радыяцыйнага забруджвання, назву населеных пунктаў, дзе дзейнічалі, пярвічныя дакументы, на падставе якіх выдадзена даведка. Прычынамі могуць паслужыць камандзіровачнае пасведчанне з адзнакай аб знаходжанні ў адпаведных зонах, ваенны білет і іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць неабходныя звесткі.


Права на датэрміновую пенсію па ўзросце на 10 гадоў раней за агульнаўстаноўлены пенсіённы ўзрост прадастаўлена таксама грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам у выніку катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый (артыкул 33 Закона аб ЧАЭС). Пры гэтым мужчынам яна прызначаецца пры стажы работы не менш за 20 гадоў, жанчынам — не менш за 15,5 года. З 1 студзеня 2017-га гэты стаж штогод з 1 студзеня павялічваецца на шэсць месяцаў да дасягнення 20 гадоў.


Пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, узрост, які дае права на пенсію па ўзросце ў адпаведнасці з часткай першай артыкула 33 Закона ЧАЭС, штогод павышаецца з 1 студзеня на шэсць месяцаў да дасягнення мужчынамі 53 гадоў, жанчынамі — 48.
Дадаткова да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС прызначаюцца надбаўкі:


- удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986 — 1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятым у гэты перыяд на эксплуатацыі ці іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваным і камандзіраваным), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў катастрофы, і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый — 50 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце;


- удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1988 — 1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятым у гэты перыяд на эксплуатацыі ці іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваным і камандзіраваным), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы — 25 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.


Ірына ІВАНОВА,
начальнік аддзела прызначэння

пенсій і сацыяльнай

падтрымкі насельніцтва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта