Авторизация
 

Вясенні адбор і пропуск па “Зялёнай картцы”

 Вясенні адбор

Полацкія пагранічнікі вывучаюць прызыўнікоў у ваенных камісарыятах і адасобленых групах Віцебшчыны. На службу бяруць грамадзян, якія прайшлі сур’ёзны адбор.

У ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваюцца сучасныя складаныя комплексы ўзбраення і тэхнікі, патрабуючыя глыбокіх ведаў. Пагранічнікам неабходны кваліфікаваныя кадры, якія дасканала валодаюць рознымі спецыяльнасцямі, высокай фізічнай і маральна-псіхалагічнай падрыхтоўкай.


Каля 20 % навабранцаў маюць вышэйшую адукацыю, у астатніх сярэдне-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная або сярэдняя.
Пасля адбору юнакі прыбываюць у Полацкі пагранатрад, дзе на базе вучэбнага пункта 10 дзён засвойваюць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Курсанты атрымліваюць навыкі нясення пагранічнай службы, работы з тэхнічнымі сродкамі аховы граніцы, валодання зброяй і вядзення рукапашнага бою. Пасля прымаюць прысягу.


Другі этап — асноўная праграма падрыхтоўкі па спецыяльнасці “Інспектар пагранічнай службы”. Каля месяца курсанты вывучаюць азы прафесіі, праходзяць стажыроўку ў падраздзяленнях, якія ахоўваюць Дзяржаўную граніцу.
Пасля гэтага навабранцаў, у адпаведнасці з кваліфікацыяй, размяркоўваюць па падраздзяленнях граніцы. 

Пропуск па “Зялёнай картцы”

Часам у вадзіцеляў узнікаюць цяжкасці з перасячэннем дзяржаўнай граніцы, калі няма дзеючага дагавора страхавання ўладальнікаў транспартных сродкаў, так званай “Зялёнай карткі”. Летась полацкія пагранічнікі выявілі 243 такія выпадкі, у тым ліку 165 у пункце пропуску Грыгароўшчына, 78 — ва Урбанах.


Згодна артыкула 151 “Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, зацверджанага Указам ад 25 жніўня 2006 года № 530, у пісьмовай форме заключаюцца некалькі відаў дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Гэта дагавор унутранага страхавання, комплекснага ўнутранага, пагранічнага і “Зялёная картка”.


На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць дагаворы страхавання “Зялёная картка”, заключаныя са страхавымі арганізацыямі, з якімі Беларускае бюро падпісала пагадненні аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.


Наяўнасць дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці транспартнага сродку кантралююць органы пагранічнай службы. Калі яго няма, згодна артыкула 18.20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, вінаватыя атрымаюць штраф да 25 базавых велічынь (637,5 рубля).


Правярайце дакументы, калі перасякаеце граніцу, каб не адмянілася паездка.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік
Полацкага пагранічнага атрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта