Авторизация
 

Судовая экспертыза: ўсё пра яе тонкасці

 Задачы судовых медыкаў разнастайныя. Акрамя даследавання трупаў, з якімі гэтая дзейнасць асацыіруецца, устанаўліваюць характар ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Гэты від экспертыз праводзяць у адносінах да грамадзян, якія пацярпелі ў дарожна-транспартных здарэннях, на вытворчасці, у быце. Пра дзейнасць Міёрскага міжраённага аддзела расказвае дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт судова-медыцынскіх экспертыз Ніямаддзін АСЛАНАЎ.

— Цяпер шырока распаўсюджаны генетычныя даследаванні, якія дазваляюць выяўляць па слядах біялагічнага характару (крыві, сліне) дачыненне асобы да злачынства. Дакладнасць выніку — звыш 99,9 %, — заўважае Ніямаддзін Фуад аглы. — Вывады медыцынскіх крыміналістаў дапамагаюць вызначыць прыладу злачынства, а сляды крыві на прадметах і адзенні — рэканструяваць падзеі.

Чым яшчэ займаюцца судовыя медыкі?
— Неацанімая дзейнасць судова-медыцынскіх экспертаў-хімікаў пры падазрэнні на атручванне. Эксперты-гістолагі вызначаюць даўнасць прычынення пашкоджанняў, што важна для выяўлення ісціны па справе. А гістолагі знаходзяць мікраскапічныя прыкметы захворванняў, на якія пакутаваў чалавек.


Яшчэ нашы спецыялісты ўдзельнічаюць у следчых дзеяннях: аглядаюць месцы здарэнняў, калі падазраюць пакутніцкую смерць, праводзяць следчыя эксперыменты, каб выявіць магчымыя прычыны цялесных пашкоджанняў і іх абставіны, сочаць за якасцю аказання медыцынскай дапамогі арганізацыямі аховы здароўя ў рамках судова-медыцынскіх экспертыз.

Па якіх траўмах часцей праводзяцца экспертызы?
— Як правіла, гэта медыцынскае абследаванне асобы, каб устанавіць характар і ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў — крывападцёкаў, драпін, атрыманых падчас бытавых канфліктаў. Не толькі аглядаем пацярпелага, але і вывучаем медыцынскія дакументы: гісторыі хваробы, індывідуальныя карты амбулаторнага хворага і рэнтгенаўскія здымкі, а яшчэ матэрыялы справы.


За правядзеннем якіх даследаванняў людзі часцей звяртаюцца па ўласнай ініцыятыве?
— Некаторыя віды экспертыз праводзяцца толькі па заявах грамадзян, яны платныя. Карыстаецца попытам выяўленне сваяцтва. Даследаванні на прадмет спрэчнага бацькоўства ці мацярынства ў нас праводзяць ужо звыш чатырох год. Раней гэта рабілі па рашэнні суда, калі разглядалі справу аб выплаце аліментаў або добраахвотна на дагаворнай аснове. У абодвух выпадках патрабавалася, каб у лабараторыі знаходзіліся ўсе зацікаўленыя: маці, дзіця, мяркуемы бацька. Год таму гэту экспертызу сталі праводзіць і ананімна. Юрыдычнай сілы ў судзе яна не мае, а вось чалавек атрымае інфармацыю ў сакрэце ад другога з бацькоў. Як ёй распараджацца, залежыць толькі ад яго.
Звяртаюцца да нас, каб выявіць здзелка- здольнасць грамадзян. Перш чым купіць кватэру ці дачу ў пажылога, чалавека, які пакутуе на псіхічныя захворванні ці злоўжывае алкаголем, мэтазгодна атрымаць заключэнне псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы аб яго здольнасці разумець значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі пры афармленні грамадзянскага акта. Гэта абароніць ад неапраўданай рызыкі страціць маёмасць. Судова-медыцынскія падраздзяленні працуюць у Віцебску, Наваполацку, Оршы і Паставах.


Часам людзі звяртаюцца, каб устанавіць характар і ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў пры траўмах у быце або пры страхавых выпадках.


Куды звяртацца ў выпадку смерці сваяка?
— Перш-наперш у хуткую дапамогу па тэлефоне 103 і міліцыю па 102. Супрацоўнікі першай службы канстатуюць смерць, а праваахоўнікі сумесна з медработнікам павінны ўпэўніцца, што адсутнічаюць прыкметы гвалтоўных дзеянняў. Калі іх няма, памерлы назіраўся ва ўчастковага ўрача ў сувязі з цяжкім хранічным захворваннем, то судова-медыцынская экспертыза можа не прызначацца. У адваротным выпадку асобе, якая ўзяла на сябе абавязкі па пахаванні, для атрымання ўрачэбнага пасведчання аб смерці неабходна звярнуцца ў структурнае падраздзяленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз, дзе яе праводзілі. Пры сабе мець пашпарты, уласны і памерлага.

Куды звяртацца па пытаннях вытворчасці медыцынскіх судовых экспертыз?
— З пісьмовай заявай можна звяртацца да начальніка міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Ці можна сцвярджаць, што экспертыза — падмурак у вядзенні крымінальнай справы?
— Так. Ні адзін суд не вынесе абвінаваўчы прысуд, калі ў справе няма заключэння эксперта. Усе бакі, як правіла, пра гэта добра дасведчаныя. Часам па адной справе выконваюцца дзясяткі рознага віда судовых экспертыз. Нярэдка менавіта заключэнне эксперта становіцца асновай для рашэння суда. Між тым спецыяліст — працэсуальна незалежная асоба, ён не зацікаўлены ў выніку справы і нясе крымінальную адказнасць за дачу заведама ілжывага заключэння.

Фота з архіва рэдакцыі.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта