Авторизация
 

Самавольны захоп зямлі строга караецца

 Часам для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці грамадзяне, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самавольна займаюць землі, у тым ліку ляснога фонду, за межамі зарэгістраваных на іх участкаў. Усталёўваюць агароджы, узводзяць капітальныя будынкі, складуюць будматэрыялы, смецце, разбіваюць агароды. Адказнасці за свае дзеянні не ўсведамляюць.

Між тым, згодна з артыкулам 72 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі самавольнае займанне — выкарыстанне зямельнага ўчастка без дакумента, які пацвярджае права на яго (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі).


Адказнасць за гэтыя дзеянні прадугледжана артыкулам 23.41 КаАП Рэспублікі Беларусь — штраф ад 10 да 30 базавых велічынь для грамадзян, ад 20 да 100 — для індывідуальных прадпрымальнікаў, ад 50 да 300 — для юрыдычных асоб. За паўторнае парушэнне на працягу года могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, прызначаць больш буйны штраф, арышт або папраўчыя работы.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ЯГОРАНКАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта