Авторизация
 

Як папярэдзіць крадзяжы праз сацыяльныя сеткі?

 Штогод 15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень спажыўца. Сёлетняя тэма — “Абарона правоў спажыўцоў у эпоху разумных тэхналогій”.

Апошнім часам актыўна выкарыстоўваюцца лічбавыя тэхналогіі. Звыклымі сталі анлайн-аплата пакупак, паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, мабільнай сувязі, білетаў. Многія кантактуюць са знаёмымі (ці незнаёмымі) у сацыяльных сетках. Пры гэтым важна засцерагчы сябе.

Пачасціліся выпадкі крадзяжоў грошай з выкарыстаннем сацыяльных сетак. Зламыснікі ідуць на розныя хітрыкі, каб атрымаць прыбытак. Калі вам прыйшло паведамленне, што выйгралі прыз (але ні ў якім конкурсе не ўдзельнічалі), не пераходзьце па спасылках, не ўказвайце логін і пароль ад персанальных старонак у сацыяльных сетках.


Калі ў сацсетцы да вас звярнуўся знаёмы і папрасіў адправіць грошы на картку, будзьце ўважлівыя. Патэлефануйце яму і задайце пытанне, адказ на якое ведаеце толькі вы. Гэта неабходна, каб упэўніцца, што акаунт не ўзламаны і дапамога сапраўды патрэбна.


Знайшлі плацежную картку — не выкладайце яе здымкі з рэквізітамі ў сацыяльных сетках, бо гэтым могуць скарыстацца зламыснікі. Аднясіце яе ў банк. Не паведамляйце трэцім асобам пін-коды. Не выкарыстоўвайце Wi-fi у грамадскіх месцах, каб зайсці ў дадатак інтэрнэт-банкінга і аплаціць паслугі ў інтэрнэце. Калі атрымалі паведамленне аплаціць штраф за прагледжаны відэафайл або сайт ад імя праваахоўнікаў, звярніцеся ў органы і ўдакладніце інфармацыю. Не пераводзьце сродкі.

Фота для ілюстрацыі.
Алена КУКУЦЬ,
інспектар Міёрскага РАСК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта