Авторизация
 

Пракуратурай Міёрскага раёна разгледжаны сорак тры звароты

 Выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян — адзін з найбольш важных напрамкаў у рэалізацыі праваахоўнай ролі пракуратуры.  Пракуратурай Міёрскага раёна ў 2018 годзе разгледжаны сорак тры звароты грамадзян і пятнаццаць — юрыдычных асоб. Па дзесяці прыняты меры пракурорскага рэагавання.

АД грамадзян дваццаць два звароты паступілі па пытаннях следства і дазнання, трынаццаць — па наглядзе за выкананнем заканадаўства. З ліку апошніх два пытанні мелі дачыненне да працоўных адносін, два звязаны з парушэннем работы са зваротамі грамадзян.
Сем іскавых заяў наконт спагнання запазычанасці грашовых сродкаў накіраваны ў агульныя і эканамічныя суды па зваротах юрыдычных асоб.


ЯК паказвае практыка, не ўсе грамадзяне ведаюць свае правы і ўстаноўлены парадак работы са зваротамі. Для таго каб аптымізаваць тэрміны аднаўлення парушаных правоў і законных інтарэсаў, заяўнікам неабходна першапачаткова накіроўваць пісьмовыя звароты ў арганізацыі, да непасрэднай кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне тых ці іншых пытанняў. Абскарджваць адказы мэтазгодна ў вышэйшых арганізацыях. Указанае патрабаванне аб парадку накіравання, разгляду зваротаў замацавана ў п.2 арт.10 і п.1 арт.20 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” ад 18 ліпеня 2011г. і п.п.1.1 п.1 Указа “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” ад 15.10.2007г. Гэтым жа Указам вызначана, у якія арганізацыі можа звяртацца грамадзянін за абаронай сваіх правоў у залежнасці ад катэгорыі праваадносін, што былі парушаны.


ПРАВЕРКІ выканання дзяржорганамі і арганізацыямі раёна заканадаўства аб зваротах грамадзян пракуратура праводзіць на пастаяннай аснове. У 2018 годзе падчас праверак УП ЖКГ, выканаўчых камітэтаў пярвічнага і базавага ўзроўняў выяўлены парушэнні, звязаныя не толькі з вядзеннем справаводства па зваротах, але і парушэнні па парадку, тэрмінах іх разгляду. Суб’екты не заўсёды прымалі ўсебаковыя і поўныя меры па аднаўленні парушаных правоў, ліквідацыі спадарожных гэтаму прычын і ўмоў. Па выніках праверак унесена адно прадстаўленне, адзінаццаць асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.


ДА ВЕДАМА
Пракурорскія работнікі праводзяць асабісты прыём грамадзян кожныя панядзелак, сераду і чацвер. Непасрэдна да пракурора раёна можна звяртацца кожную першую, трэцюю і пятую сераду месяца з 8.00 да 13.00, у другую і чацвёртую — з 14.00 да 20.00.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына НЕСЦЯРЭНКА,
стажор на пасадзе памочніка
пракурора Міёрскага раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта