Авторизация
 

У Міёрах паблізу камбікормавага завода працуе кругласутачная аўтаматычная мыйка

 На вуліцы Вакзальнай паміж камбікормавым заводам і базай УП ЖКГ у сярэдзіне лютага з’явіўся невялікі сіні павільён — кругласутачная аўтаматычная мыйка. Дзейнічала ў тэставым рэжыме. Уладальнікі аўтатранспарта паступова ацэньваюць яе магчымасці і, пераканаўся асабіста, застаюцца задаволенымі. Не сказаць, што тут чэргі, але перапынкі паміж заездамі скарачаюцца, з’яўляюцца пастаянныя кліенты. Карыстаюцца новым сэрвісам прыватныя ўладальнікі і арганізацыі. Бачыў, як рыхтавалі да здачы на капітальны рамонт і адмывалі трактар работнікі адной з арганізацый.

Аўтамыйка адразу на двух рабочых месцах прапануе абмыў машыны з шампунем, потым — пенай, нанясенне на кузаў воску і апалоскванне чыстай вадой. За хвіліну карыстання гэтымі паслугамі трэба заплаціць пакуль 50 капеек днём і 40 — ноччу. Грошы прымае аўтаматычны апарат купюрамі і манетамі, неабходна націснуць адпаведную кнопку на пульце.


Аказваюцца дадатковыя бясплатныя паслугі — падкачка шын і зарадка мабільнікаў.


Гаспадар новага аб’екта аўтасэрвісу ў Міёрах — браслаўчанін Васіль Яроменак, былы пагранічнік.
— Упершыню аўтаматычную аўтамыйку пабачыў у Мінску, і яна мне спадабалася зручнасцю ў карыстанні, хуткасцю і таннасцю паслугі, — апавядае Васіль Васільевіч. — Задумаўся, чаму б не стварыць такую ж у Браславе. Як стаў паглыблена знаёміцца з аб’ектам, выявіў, што праект яго распрацавалі беларусы, а начынне “інтэрнацыянальнае”: тут сабрана ўсё лепшае вядомых сусветных кампаній для выканання адпаведных функцый з суседніх і нават аддаленых краін.


 Што ўяўляе сабой аўтамыйка?
— Найперш гэта павільён на металічным каркасе, абшыты металапрофілем па невялікім уцяпляльніку, каб не дапусціць замярзання абсталявання зімой. Выкарыстанне вады абаротнае, з гэтай мэтай устаноўлены адстойнікі і фільтры. Навакольнае асяроддзе не забруджваецца. Дзейнічае абсталяванне аўтаматычна, але ім можна таксама кіраваць па тэлефоне ці мабільніку. Відэаназіранне дазваляе здаля кантраляваць сітуацыю ў памяшканні і вакол яго. 


Першую такую аўтаматычную аўтамыйку пабудаваў тры гады таму ў Браславе, як з’явіўся кампаньён, вырашылі пашырыць справу на Міёры.


У фінансавым плане яна не танная?
— Так, выдаткі значныя, і акупяцца праз пяць-шэсць гадоў. Грошы, укладзеныя ў мыйку ў Браславе, яшчэ не вярнуў. Аднак справу ў цэлым лічу выгаднай. Таму рашыўся яе пашырыць. Толькі і сітуацыя памянялася: на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта атрымаў крэдыт, якога хапіла на абсталяванне, іншыя выдаткі падзялілі з кампаньёнам.


У чым перавагі такой аўтаматычнай мыйкі?
— Легкавую аўтамашыну можна памыць максімум за 10 хвілін за тры-чатыры рублі, выбар і чарговасць працэдур — па жаданні. Плюс набор дадатковых опцый: паслугі пыласоса, а летам — мыццё дываноў, што вельмі зручна для гаспадынь. Цяпер разлічваюцца грашыма, а ў перспектыве можна будзе аплаціць бонуснымі ці банкаўскімі карткамі.


Якія пажаданні кліентам?
— Па-першае, любое абсталяванне любіць акуратнае і ўмелае абыходжанне, тады будзе карысным памочнікам на доўгі час. Трэба ўлічваць, што струмень вады падаецца пад значным ціскам, яго нельга накіроўваць на людзей. Па-другое, эксплуатацыя такога аб’екта ў Браславе паказала, што яго выкарыстоўваюць не толькі для мыцця машын, прывозяць дамашні посуд, розную тару і ёмістасці, дваровую мэблю, нават дзіцячыя цацкі.

Фотаматэрыял аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта