Авторизация
 

У Міёрскім аб’яднанні прафсаюзаў падвялі вынікі

 У раённым аб’яднанні прафсаюзаў падвялі вынікі работы за 2018 год, вызначылі далейшыя задачы. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел загадчык прэс-службы ФПБ па Віцебскай вобласці Алена УСЦІНАВА, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК.

  

“Мы — разам!” — дэвіз Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб’яднанне абараняе працоўныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы сваіх членаў. Дапамагае забяспечваць вартае жыццё і дабрабыт насельніцтва.

  

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка заўважыў: у складзе раённага аб’яднання чатыры галіновыя прафсаюзныя арганізацыі, у якія ўваходзіць 62 пярвічкі і 15 падпарадкаваных абласных. Дзейнасць накіравана на выкананне Пагаднення з райвыканкамам і раённым аддзяленнем Саюза наймальнікаў, развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, максімальны ахоп работнікаў калектыўна-дагаворным рэгуляваннем працоўных і сацыяльна-эканамічных адносін. А таксама на маніторынг праблемных пытанняў у аплаце працы, занятасці, сацыяльных гарантыях, цэнах, ахове працы.

  
Першы крок да сацыяльнай абароны работніка — стварыць прафсаюзную арганізацыю, другі — заключыць калектыўны дагавор. Летась на Міёршчыне з’явіліся чатыры новыя пярвічкі. Аднак страцілі самастойнасць і сталі цэхавымі прафсаюзныя арганізацыі хлебазавода і вузла электрасувязі. Міёрскае райспажыўтаварыства далучылі да Верхнядзвінскага і Ушацкага, яшчэ тры прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу ўваходзяць у склад іншых. Таму задача прафсаюза — кожнаму дапамагчы з працаўладкаваннем, перанавучаннем.


У Міёрскім райвыканкаме зарэгістравана 70 калектыўных дагавораў, у 36 унесены змяненні і дапаўненні. Гэта найважнейшы інструмент рэгулявання працоўных адносін паміж работнікам і наймальнікам. Умацоўвае гарантыі, якія прадастаўляюцца працуючым. Нярэдка гэтыя нормы становяцца асноўным аргументам у спрэчных пытаннях і судовых разбіральніцтвах.

  
 У полі зроку прафсаюзаў — пытанне аплаты працы. За 2018 год сярэдні заробак па раёне склаў 612 рублёў, план на сёлета  — 704 рублі. Пастаянна затрымліваюць заработную плату і дзіцячыя дапамогі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу. 

  
Застаецца вострай праблема пералічэння наймальнікамі прафсаюзных узносаў. Запазычанасць па Міёршчыне склала звыш 80 тысяч рублёў. Па гэтай прычыне многія не могуць своечасова атрымаць матэрыяльную дапамогу і іншыя выплаты, не праводзяцца запланаваныя мерапрыемствы.

  
Мэты і задачы, якія стаяць перад прафсаюзамі, паспяхова рэалізуюцца пры высокай адказнасці, адзінстве і ўзаемадапамозе. Такім прыкладам можа стаць удзел прафсаюзных арганізацый у вясенне-палявых работах і ўборачнай кампаніі 2018 года. Кантралявалі, як хлебаробаў забяспечваюць гарачым харчаваннем, спецадзеннем. Маніторылі, як захоўваюць тэхніку бяспекі і вырашаюць праблемы на жніве. У многіх арганізацыях раёна абсталяваны месцы для прыёму ежы. Работнікі аграпрамысловага комплексу падчас уборачнай атрымліваюць пітную і мінеральную ваду, гарачае харчаванне.

  
Значную ўвагу ФПБ надае пытанням аховы працы. Штогод у раёне працуе група тэхнічных інспектараў з галіновых прафсаюзаў. Летась наведалі 15 прадпрыемстваў і арганізацый, выявілі 106 парушэнняў норм і правіл. Аднак не ўсюды. Напрыклад, на чыгуначнай станцыі “Міёры”, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы, дзіцячым садку №2 і СШ №2 загадамі прызначылі асоб, адказных за захаванне норм і правіл аховы працы, правільна аформілі інструкцыі па ахове працы, вядуцца журналы рэгістрацыі інструктажоў.


Прававая абарона работнікаў — адна з галоўных задач прафсаюзаў. У сістэме ФПБ заняты 101 прававы інспектар. На інфармацыйным партале 1 праф.бай працуе сэрвіс “Юрыдычная дапамога”, дзе прадстаўлены прафсаюзныя юрысты па ўсіх рэгіёнах і галінах. За чатыры месяцы за бясплатнымі кансультацыямі звярнуліся каля 1500 чалавек.

  
Падчас рэспубліканскіх прававых прыёмаў грамадзян на Міёршчыне дапамогу прававых інспектараў атрымалі 36 чалавек.
Перад прафсаюзнымі арганізацыямі раёна стаіць задача павысіць эфектыўнасць аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюза і іх сем’яў на базе санаторыяў “Белпрафсаюзкурорта”. Пра цікавыя прапановы расказаў дырэктар УП “Браслаўскія азёры” Іван Белусь.

  
У красавіку 2016 года заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж раённымі аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, БРСМ і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Праведзены шэраг мерапрыемстваў, запланаваны сумесныя і на 2019 год, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі, 115-годдзю прафсаюзнага руху ў рэспубліцы.


Праводзіцца работа па рэалізацыі мала- дзёжнай палітыкі ФПБ. У тарыфныя, галіновыя, мясцовыя пагадненні ўключаны пункты, накіраваныя на павышэнне ўзроўню сацыяльна-эканамічных гарантый для маладых людзей. Маладзёжныя Саветы пры раённым аб’яднанні прафсаюзаў і галіновых прафсаюзах каардынуюць грамадскую дзейнасць і аказваюць дапамогу ў рэалізацыі планаў, раскрыцці талентаў.


У рамках пастаяннай акцыі “Прафсаюзы — дзецям” пярвічныя прафарганізацыі і раённыя камітэты галіновых прафсаюзаў аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы. Летась на гэтыя мэты выдзелілі каля 4,5 тысячы рублёў. Арганізавалі прадстаўленні і наведванні на даму ў Новы год для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем’яў, дзяцей-інвалідаў.


Раённае аб’яднанне прафсаюзаў штомесяц праводзіць маніторынг цэн на сацыяльна значымыя тавары і паслугі. Вынікі абагульняюць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Камітэт дзяржкантролю.

   
У традыцыйным конкурсе на лепшую пярвічку прынялі ўдзел дзевятнаццаць арганізацый. Першае месца заняла цэнтральная раённая бальніца (Святлана Карпеза), другое — сярэдняя школа №2 (Алена Крук), трэцяе — жыллёва-камунальная гаспадарка (Лада Сушко). Пераможцам уручылі дыпломы.

  
Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Руслан Карпуць засяродзіў увагу на прычынах вытворчага траўматызму.


Пра сацыяльныя нормы і гарантыі, замацаваныя ў калектыўных дагаворах, расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Алена Фёдарава.


Праблемы ў сельскай гаспадарцы акрэсліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель.
Пра дзейнасць прэс-службы абласнога аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праінфармавала яе загадчык Алена Усцінава. Звыш 70 сюжэтаў, 1500 матэрыялаў — усе асноўныя кампаніі транслююцца на тэлебачанні і ў прэсе. Распаўсюджваецца інфармацыя ў сацыяльных сетках.


Прафсаюзныя лідары вядуць за сабой свае калектывы, гатовы дапамагчы ў цяжкай сітуацыі, адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Яны актыўныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў, падтрымліваюць ва ўсіх пачынаннях. Усе справы ім па плячы.
У рамках пасяджэння зацверджаны асноўныя задачы раённага аб’яднання і пярвічак, прынята рашэнне аб правядзенні справаздачна-выбарных кампаній. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта