Авторизация
 

Справы на ўзвядзенні металапракатнага завода ля Міёраў

 — Ход работ на ўзвядзенні металапракатнага завода прыкладна адпавядае графіку, — адзначае генеральны дырэктар ММПЗ Пётр ШЫМУКОВІЧ.— Цяпер на будоўлі штодзень працуе не менш за 600 чалавек, з іх каля 120 — расійскія мантажнікі, што займаюцца ўстаноўкай абсталявання пад наглядам дзевяці нямецкіх спецыялістаў. Колькасць адных і другіх будзе павялічвацца.

— Асноўны мантаж стана халоднай пракаткі RСМ выкананы на 75-80%, набліжаемся да фінішнай прамой, — пераходзіць на лічбы Пётр Мікалаевіч. — Лінія луджэння ЕСL сабрана на 35%. На ёй толькі што закончана заліўка самых складаных шматузроўневых фундаментаў, на якія спатрэбілася 11,5 тысячы кубаметраў бетону. На каўпаковых печах ВАF работы выкананы недзе на 30%, тут апошнім часам займаліся не столькі мантажом новых установак, колькі абвязкай ужо ўстаноўленых і далучэннем іх да пультаў кіравання. Стан карэкціроўкі таўшчыні ліста DСR сабраны на 17%. На ім самае масіўнае абсталяванне: ужо завезены ў цэх чатыры станіны па 54 тоны вагой кожная, пачынаем імі займацца. Лінія ачысткі металічнага ліста ЕТL самая працяглая, яна зманціравана пакуль на пяць працэнтаў.


Прадугледжаныя праектамі месцы ўжо заняло паўтары тысячы тон абсталявання. Вядома, усе гэтыя лічбы павялічваюцца амаль штодзень, толькі не так імкліва, як хацелася б з-за неабходнасці вельмі дакладнага мантажу, калі дапускаецца адхіленне ад параметраў толькі на сотыя долі міліметра, што немагчыма без лазерных прыбораў.


Сказваецца на хуткасці работ таксама вялікая загружанасць памяшкання асноўнага цэха скрынкамі з абсталяваннем і розным металам. Усё гэта час ад часу даводзіцца перастаўляць, перакампаноўваць, знаходзіць больш удалае месца для размяшчэння.


12 лютага будаўнічую пляцоўку наведалі нямецкія спецыялісты — кіраўнікі праекта. Для нас гэты візіт важны, бо ўзгоднены ход мантажных работ, скарэкціраваны пастаўкі абсталявання.


Галоўнае, што аб’ёмы мантажу павялічваюцца. У іх усё больш уключаюцца беларускія спецыялісты-электрыкі. Яны ўжо ўстанавілі латкі і прыступілі да запаўнення іх кабелямі, што будуць падаваць напругу, злучаць энергаўстаноўкі з пультамі кіравання.


За мінулы месяц на кіламетр павялічылася працягласць укладзеных інжынерных сетак. І тут чакаю пэўнага прарыву, бо з тыдзень, як закончылі падземныя трубныя пераходы пад дарогамі для трубаправодаў і кабеляў да асноўнага лістапракатнага цэха.
Чыгуначнікі вядуць адсыпку палотнаў дзвюх галін з адводамі, назапашваюцца патрэбныя матэрыялы і абсталяванне.


Фронт работ вялікі: у рознай ступені гатоўнасці знаходзяцца прыбудовы да асноўнага лістапракатнага цэха, гатовы металакаркас будынка энергацэнтра, да мая зманціруюць галоўную паніжальную падстанцыю, устанаўліваюцца металаканструкцыі водападрыхтоўкі, неўзабаве возьмемся за турбакампрэсары ў кампрэсарнай.


Не надта спяшаемся хіба што з аддзелкай галоўнага адміністрацыйна-бытавога корпуса, яго ўвод нязначна ўплывае на ход іншых, больш запатрабаваных работ. Але і тут ёсць пажаданыя зрухі.


На якой стадыі падрыхтоўка будучага калектыву?
— Інжынерна-тэхнічны і дапаможны персанал, патрэбны на першы час, у асноўным укамплектаваны. Некаторых вузкіх спецыялістаў запрашаем, нават пераманьваем з аднапрофільных прадпрыемстваў. Працягваем вучобу патрэбных работнікаў. Толькі што вярнулася з Германіі група з двух дзясяткаў чалавек, гэта будучыя электрыкі, механікі, электроншчыкі, метролагі, спецыялісты па луджэнні і электрапрывадзе. У красавіку накіруем у вучэбны цэнтр пры Магнітагорскім металургічным камбінаце непасрэдна аператараў па выпуску белай бляхі. Там яны не тэорыю будуць вывучаць, а асвойваць практыку будучай работы на аналагічнай вытворчасці.


Зіма, нават такая цёплая як сёлета, у пэўнай ступені ўскладняе працу будаўнікоў. Але аб’ёмы іх работ паступова памяншаюцца, усё больш спраў становіцца ў мантажнікаў.

Фота з архіва рэдакцыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта