Авторизация
 

Дэпутат Уладзімір Мацвееў сустрэўся з калектывам Міёрскага ТЦСАН

 На мінулым тыдні дэпутат Віцебскага абласнога савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15, генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Мацвееў сустрэўся з калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Дэпутат заўседы акцэнтуе ўвагу, што галоўнае ў развіцці — эканоміка. Без эфектыўнага гаспадарання немагчыма дабіцца станоўчай дынамікі. І нават лічбы не заўсёды адлюстроўваюць сутнасць. Ацэнкай павінен быць прыбытак. Для гэтага ў любой галіне неабходна сістэмнасць. Важную ролю адыгрывае чалавечы фактар.


Калектыў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з павагай ставіцца да сваіх наведвальнікаў. Задавольваць іх патрэбы — асноўная задача. Чакаюць наваселля і інваліды дзённага знаходжання. Ім выдзелены будынак былой малочнай кухні ў райцэнтры, які ўжо на балансе прадпрыемства, аформлены дакументы. Але неабходны рамонт. Уладзімір Сямёнавіч заўважыў, што справа пойдзе хутчэй, калі і самім прыкласці намаганні. Абяцаў паспрыяць у вырашэнні пытання. Між тым, кіраўніцтва цэнтра ўжо шукае спонсараў. Сустракаліся з прадстаўнікамі міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Экабудаўнік”. Разглядаецца магчымасць далучэння бюджэтных сродкаў. Гэтае пытанне ў ліку асноўных на парадку дня.


Міёршчына становіцца прывабнай не толькі для турыстаў. Развіваецца сацыяльная сфера і інфраструктура. Будуецца металапракатны завод, які стане горадаўтваральным прадпрыемствам. Летась з уводам у эксплуатацыю раённай бальніцы медыцынскія паслугі выйшлі на новы ўзровень. З узвядзеннем кардыялагічнага цэнтра яны ахопяць і бліжэйшыя раёны. Перад Міёршчынай адкрываюцца вялікія перспектывы. Таму прысутных цікавіла, ці ёсць магчымасць правесці ў нас “Дажынкі”. Па словах Уладзіміра Мацвеева, несумненна, прымаць фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла — місія важная і пачэсная. Да таго ж, значны штуршок да развіцця. Планаваць іх неабходна на тры-чатыры гады наперад, таму ўжо цяпер трэба задумацца пра будучыню.


Прыемна, што да дэпутата звяртаюцца не толькі з просьбамі і праблемамі. Падчас візіту на Міёршчыну Уладзіміру Сямёнавічу патэлефанаваў пенсіянер Пётр Францавіч Лаўрыновіч. Месяц таму ён звярнуўся на “прамую лінію”, каб дапамаглі ачысціць ад снегу шлях да хутара Асавыя. Хоць дарога не на балансе ў дарожнікаў, праблему вырашылі аператыўна. Падзякаваў народнаму выбранніку і калектыву ДРБУ-203 ў асобе Ніны Пяткевіч.


Уладзімір Мацвееў трымае на кантролі пытанні, якія раней узнімаліся на прыёмах грамадзян. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта