Авторизация
 

Дэкрэта №3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва” ў дзеянні на Міёршчыне

 Камісія Міёрскага райвыканкама па садзеянні занятасці насельніцтва ўтворана 26 красавіка 2018 года. З тае пары адбыліся 24 пасяджэнні. 

На іх спецыялісты падраздзяленняў райвыканкама, дэпутаты раённага і мясцовых узроўняў пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета Марыі БАНІФАТАВАЙ разглядалі практычныя пытанні рэалізацыі норм Дэкрэта №3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва”. У тым ліку аналізавалі работу з базай дадзеных, як уносіцца і выключаецца з яе інфармацыя пра працоўных і незанятых у эканоміцы. Разглядалі тыповыя і нетыповыя сітуацыі, якія ўплываюць на вызначэнне статусу грамадзян.

На чарговым пасяджэнні 14 лютага старшыня камісіі Марыя Баніфатава адзначыла: зрабілі нямала. Правялі растлумачальную работу. З кожным чалавекам працуюць індывідуальна, што патрабуе пэўнай затраты часу. Задача не проста знайсці людзей, але і зразумець, чаму не задзейнічаны ў эканоміцы. Тым, хто можа і хоча працаваць, з пошукам вакансій дапамагаюць ва ўпраўленні па працы і занятасці насельніцтва. Для каго ідэальны варыянт самазанятасць, таксама падказваюць, як прыступіць да справы лягальна.


Многія пацвердзілі працоўны статус у Расійскай Федэрацыі, іншых краінах, хтосьці займаецца вытворчасцю сельгаспрадукцыі, выхоўвае дзяцей да сямі гадоў, ёсць рамеснікі, некаторыя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Не працаўладкаваных папярэджваюць пра магчымасць занясення ў спісы не занятых у эканоміцы і пра наступствы такога статусу. З 1 кастрычніка па поўным тарыфе стане налічвацца аплата за гарачую ваду, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальнага ацяпляльнага прыбора і за ацяпленне.


Работа органаў улады па садзеянні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні занятасці, далучэнні да прыстойнага ўзроўню жыцця асоб з асацыяльнымі паво- дзінамі працягваецца. Хто жадае пацвердзіць сваю занятасць ці не можа разабрацца, якія дакументы прадаставіць, павінны звярнуцца ў камісію непасрэдна да старшыні Марыі Мікалаеўны Баніфатавай ці сакратара Ліліяны Аркадзьеўны Батарчук. Цяпер яе рабочае месца ва ўпраўленні па працы і занятасці насельніцтва па адрасе: г. Міёры, вуліца Камуністычная, 8, кабінет №6. Тэлефон для даведак 4 97 71.

Фота з інтэрнэта.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта