Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пастаянна развівае новыя напрамкі дзейнасці, павышае якасць экспертыз. Шукае і выкарыстоўвае найбольш эфектыўныя метады і методыкі для раскрыцця злачынстваў, у тым ліку тых, што ўчыняюцца пры дапамозе інфармацыйных матэрыялаў і сродкаў немаўленчай камунікацыі.
У судова-экспертную дзейнасць укаранілі новы напрамак — судовая псіхалагічная экспертыза інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкай скіраванасці. Ва ўпраўленні па Віцебскай вобласці падрыхтавалі адпаведнага спецыяліста, які мае права і ўжо праводзіць дадзеныя працэдуры.
На стадыі падрыхтоўкі пастаноў аб прызначэнні экспертыз, з улікам якіх варта вызначаць пералік і характар пытанняў, якія будуць даследавацца, магчыма атрымаць кансультацыю. Звяртайцеся ва ўпраўленне судова-псіхалагічных экспертыз упраўлення ДКСУ па Віцебскай вобласці па адрасе г. Віцебск, вул. Гагарына, 10а. Тэлефон 8(0212) 49 55 89.
Упраўленне Дзяржаўнага камітэта
судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь
па Віцебскай вобласці.