Авторизация
 

Непадпарадкаванне пагранічнікам караецца грашыма ці арыштам

 Нягледзячы на агульнае зніжэнне колькасці парушэнняў заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы, а таксама інтэнсіўную работу па прафілактыцы на пагранічнай тэрыторыі, на ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада яшчэ здараюцца спробы непадпарадкавання законным патрабаванням пагранічных нарадаў. 

У 2018 годзе 16 такіх эпізодаў. Большасць правапарушэнняў звязана з ігнараваннем сігналаў аб спыненні транспартнага сродку, якія падаюць пагранічнікі, што нясуць службу на кантрольных пастах. Часцей за ўсё матывам такіх учынкаў становіцца памылковае меркаванне, што спыняць на дарозе, тым больш за межамі пагранічнай зоны, мае права толькі супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі.


Згодна з заканадаўствам, пагранічны нарад можа выстаўляцца на аўтадарогах як у пагранічнай зоне, так і за яе межамі. Аднак, незалежна ад гэтага, патрабаванні супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы абавязковыя для ўсіх грамадзян і юрыдычных асоб. Парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў” Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф ад дзвюх да пяцідзесяці базавых велічынь (ад 51 рубля да 1 тысячы 275 рублёў) ці адміністрацыйны арышт.

Фота для ілюстрацыі з інтэрнэта.
Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік

Полацкага пагранатрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта