Регистрация иностранцев в электронной форме бесплатная

  З 2 студзеня 2019 года на адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by у электроннай форме ажыццяўляецца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

ПРАЦЭДУРА даступная іншаземцам, якія ўехалі ў нашу краіну ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу. Хто прыбывае з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, для рэгістрацыі павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.


Для рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземец можа на камп’ютары, мабільным тэлефоне, іншым прыстасаванні з доступам у інтэрнэт стварыць асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by), выкарыстоўваючы адрас сваёй электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы “Даступныя паслугі” ў катэгорыі “Грамадзянства і міграцыя” заказаць адпаведную паслугу (200.12.14.1), запоўніць і падаць заяву ў электроннай форме. Прыйдзе паведамленне аб рэгістрацыі па ўказаным адрасе.


ТАКСАМА зарэгістраваць іншаземца можа яго прадстаўнік са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з адпаведнымі дадзенымі.


Пры асабістым звароце іншаземцаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней устаноўленым парадку.


Каб падоўжыць тэрмін рэгістрацыі, неабходна асабіста звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Фота для ілюстрацыі.
Іна ГАРНОЎСКАЯ,
спецыяліст групы
па грамадзянстве
і міграцыі РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.