Авторизация
 

Перад паездкай правярайце дакументы

 Не ва ўсіх вадзіцеляў пры сабе дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, які пры перасячэнні Дзяржаўнай граніцы мае юрыдычную сілу на тэрыторыі Беларусі. 

У асобы, якая кіруе транспартам, зарэгістраваным за межамі Рэспублікі Беларусь, з сабой павінен быць дагавор “Зялёная карта”. Папяровыя копіі ці ў электронным выглядзе, якія захоўваюцца ў тэлефонах, планшэтах, прад’яў- ляць нельга. Тым часам ідзе нязначны, але стабільны рост указанага віду правапарушэння. 

Так, за 11 месяцаў 2017-га полацкія пагранічнікі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 228 чалавек, а за аналагічны перыяд летась — 251. Памер штрафаў склаў 41 тысячу 945 беларускіх рублёў.


Пацвярджае страхаванне “Зялёная карта” ў адносінах да транспартнага сродку, зарэгістраванага за мяжой, арыгінал страхавога сертыфіката ці страхавога полісу ў выпадку заключэння дагавора пагранічнага страхавання ці страхавое пасведчанне, калі заключаны дагавор унутранага страхавання.


У снежні летась у пункце пропуску “Грыгароўшчына” грамадзянін Рэспублікі Беларусь, кіруючы аўтамабілем, зарэгістраваным за межамі нашай краіны, ехаў па службовых справах у Латвійскую Рэспубліку. Пры праверцы дакументаў прад’явіў дагавор страхавання “Зялёная карта” ўстаноўленага ўзору, тэрмін дзеяння якога закончыўся два дні таму. Вадзіцеля прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, штраф склаў 10 базавых велічынь (245 рублёў).


Нагадваем, што за такое правапарушэнне прадугледжана толькі адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ад 10 да 20 базавых велічынь, што складае да 460 беларускіх рублёў.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік
Полацкага пагранатрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта