Авторизация
 

“Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (назіральнай) дзейнасці”

 Згодна з патрабаваннямі Указа ад 16 кастрычніка 2017 года “Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (назіральнай) дзейнасці” сфарміраваны план выбарачных праверак у Віцебскай вобласці на першае паўгоддзе 2019 года. Пазнаёміцца з ім можна на сайце Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь. 

Варта адзначыць, што работа кантралюючых і назіральных органаў вядзецца ў новых умовах. Акцэнт — на прафілактыку парушэнняў і мінімізацыю ўмяшальніцтва ў гаспадарчую дзейнасць суб’ектаў прадпрымальніцтва.


У 2018 годзе планавыя праверкі не праводзіліся. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га адзначана значнае зніжэнне іх колькасці ў першым паўгоддзі. Так, у план выбарачных не ўключаны 457 праверак суб’ектаў гаспадарання вобласці, што ў пяць разоў менш пазалеташняга.


Заканадаўства прадугледжвае магчымасць уносіць змяненні ў план выбарачных праверак толькі ў часці выключэння праверкі ці кантралюючага (назіральнага) органа са складу сувыканаўцаў (пры правядзенні сумеснай праверкі), пераносу тэрміну яе правядзення, а таксама пры неабходнасці ў выпадку перамены месца знаходжання (месца жыхарства) правяраемага суб’екта замяніць кантралюючы (назіральны) орган, які запланаваў праверку. Інфармацыя пра дадзеныя абнаўляецца кожны тыдзень на сайце Камітэта дзяржкантролю.
Усе кантралюючыя і назіральныя органы, якія запланавалі праверку, павінны пачаць яе на працягу месяца, указанага ў плане. Выключэннем могуць стаць выпадкі, калі на падставе заявы правяраемага суб’екта, прадстаўленай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, кантралюючыя органы прымуць рашэнне перанесці дату. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта