Авторизация
 

“Пад ляжачую трасту мільёны не цякуць” . Сітуацыя на Міёрскім льнозаводзе

 Пры наведванні Аршанскага льнокамбіната Аляксандр Лукашэнка крытычна ацаніў стан ільнаводства ў краіне і арганізацыю вытворчасці прадукцыі з даўгунцу. Адбылася прынцыповая размова колькі і якіх угоддзяў адводзіць пад увогуле перспектыўную культуру, пра тэхналогію сяўбы, догляду і ўборкі, каб забяспечыць камбінаты якаснай сыравінай. 

Па свежых уражаннях на гэтую тэму вялікі аналітычны артыкул “Пад ляжачую трасту мільёны не цякуць” падрыхтавала “Сельская газета”. Пры тым карэспандэнт Васіль Гедройц двойчы спасылаўся на практыку работы Міёрскага льнозавода, і абодва — крытычна. Напрыклад, абгрунтоўваў невысокі ўраджай валакна недастатковым унясеннем мікраўгнаенняў, што ўтрымліваюць цынк.


Так,“у Міёрскага льнозавода выхад валакна ўсяго 8,2 цэнтнера з гектара, прычым доўгага толькі 4,6. Чаму? Галоўны аграном Анатоль Вашкель патлумачыў: дадаткова ні мікраўгнаенні, ні хелатныя формы мікраэлементаў не ўносіліся. Хаця праблемы з падборам патрэбных па кіслотнасці глеб ёсць”.


Пераварочваемасць трасты пры вылежцы вельмі ўплывае на яе якасць. Важна пры гэтым захоўваць тэрміны працэсу, які неабходна праводзіць двойчы: праз тыдзень пасля цераблення і за тры-чатыры дні перад уздымам. Толькі, зноў жа, адкуль быць валакну высокай якасці на Міёрскім заводзе, калі тут “з 800 гектараў пасеваў 500 перавернута толькі раз”. Тэхнікі нібы хапае, аднак у напружаны перыяд недастаткова механізатараў.

Пра тое, як адгукнуліся ў нашых мясцінах строгія патрабаванні па павышэнні эфектыўнасці льнаводчай галіны, размова з галоўным аграномам Міёрскага льнозавода Анатолем Вашкелем.


Анатоль Генадзьевіч, як ставіцеся да прэтэнзій?
— Па сутнасці яны правільныя, над тэхналогіяй вырошчвання і ўборкі даўгунцу нам неабходна працаваць больш настойліва. Вось толькі параўноўваць Міёрскі льнозавод, адзіны ў рэспубліцы, які не абнавіў машынна-трактарны парк не па сваёй прычыне, з больш паспяховымі прадпрыемствамі, не зусім карэктна. Тым больш, што і ў нас адбыліся станоўчыя зрухі.


Якія?
— Галоўнае, што на цяперашні сезон перапрацоўкі летась нарыхтавалі 2 тысячы 506 тон трасты. Менш, чым планавалася, але больш за папярэднія гады, і ўвогуле дастаткова на перыяд да новага ўраджаю пры рабоце ў паўтары змены. Адставанне ад прагнозных паказчыкаў ёсць, але яно не крытычнае: атрымалі з кожнага гектара пасеваў не 30 цэнтнераў трасты, а толькі 28, таму недасягальным застаўся такі жаданы агульны запас у тры тысячы тон сыравіны. Аднак дзякуючы падтрымцы інвестараў маем сродкі на самае неабходнае — своечасовую выплату заробку калектыву, пагашэнне падаткаў і аплату электраэнергіі, правядзенне самых неабходных плацяжоў.


У 2018-м завод вырошчваў 900 гектараў даўгунцу айчынных гатункаў “Гранд” і “Блакіт”, замежнага “Дракар” на ўгоддзях сельгаспрадпрыемстваў “Наўгароды”, “Пад’ельцы”, “Любінова”, “Міёрскі”, “Гвардзейскі” і “Райаграсэрвіс”. Дадаткова па 50 гектараў уласнымі намаганнямі культывавалі лён “Гвардзейскі” і “Мерыца”.


Што прынясе заводу 2019-ы год?
— Найперш павялічваем плошчы пад даўгунцом на 100 гектараў. Уласным мехатрадам дадаткова будзем вырошчваць па 50 га лёну ў ААТ “Любінова” і “Мерыца”. Тут і ў астатніх ільнаводчых гаспадарках падабралі плошчы па папярэдніках, пераважна зерневых культурах. Глеба падыходзячая, ад лёгкасупясчанай да сярэднесугліністай. Улічвалі кіслотнасць участкаў — яна ў межах 5,41 — 6,09. Утрыманне гумусу ад 1,89 у “Любінове” да 3,20 у “Пад’ельцах”. Зважалі на наяўнасць рухомых форм фосфару і калію, на дозы патрэбных даўгунцу мікраэлементаў (цынку і бору). Толькі і тут не ўсё так проста: арыентаваліся на глебавыя паказчыкі праведзеных раней даследаванняў у сярэднім па гаспадарках, а не канкрэтна па выдзеленых нам палях, што больш пажадана. На жаль, не маем уласных прыбораў для аператыўнага правядзення неабходных аналізаў.


Усе палеткі з восені ўзаралі. Калійныя ўгнаенні ўнеслі на 754 гектарах, гліфасаты — на 678 га. Больш зрабіць да замаразкаў проста не паспелі.


Насення для сяўбы маем дастаткова. Больш чым на палавіну плошчаў яго ўжо ачысцілі і праверылі на ўсходжасць. Сеяць будзем пераважна айчынным “Грандам” першай рэпрадукцыі. Замежны “Дракар” нядрэнна сябе зарэкамендаваў у нашых умовах, але яго насенне надта нізкай рэпрадукцыі.


 Тэхнікі нібы дастаткова: колавых трактараў 15, восем прэсаў, сем ільноўборачных камбайнаў, два пагрузчыкі. Але ўсё гэта старое, многае патрабуе абнаўлення. Абарочвальнікаў-ачосвальнікаў зусім няма, патрэбны дыскатары, культыватары, церабілка і іншае. Колькі за дзень узаруць усе нашы МТЗ з плугамі, мог бы зрабіць адзін энерганасычаны “Беларус-3522”. Тады і механізатараў хапіла б. Іх дзесяць, а ў напружаны перыяд уборкі патрэбна ўдвая больш.


Трасту пасля вылежкі звозім на дзвюх трактарных цялежках і двух грузавых МАЗах, дадаткова заказваем тры транспартныя адзінкі. Але да палёў, напрыклад, у тых жа “Папшулях”, не менш за 60 кіламетраў у адзін бок, а трэба было адтуль даставіць пад 400 тон сыравіны. Так што, спазненне з уборачнымі работамі пакуль хранічнае. Летась, каб іх паскорыць, 470 гектараў лёну ўбралі зелянцом. Ураджай валакна атрымалі нядрэнны — па 8,2 цэнтнера з гектара. Але пры гэтым згубілі каля ста тон насення, яно не паспела выспець. Яшчэ адна праблема ў тым, што сцяблы зелянца хутка вылежваюцца, адпаведна трасту з іх трэба неадкладна ўбіраць з поля, інакш валакно “згубіць” колер. Вось тут былі б дарэчы тыя абарочвальнікі...


Не хапае сучаснай уборачнай тэхнікі — зацягваецца церабленне, няма абарочвальнікаў — траста ўжо на полі губляе якасць. За гэта нас і крытыкавалі. Толькі разумець таксама патрэбна, каб памяняць сітуацыю да лепшага. 


Якое выйсце бачыце?
— Яно ў стварэнні магутнага мехатрада, каб з захаваннем тэхналогіі вырошчваць даўгунец прыкладна на дзвюх тысячах гектараў. Падваенне колькасці сыравіны дазволіць заводу працаваць на поўную магутнасць, фінансава эфектыўна. Толькі ці вытрымае старая лінія?
Як паступова вырашыць усе праблемныя пытанні вытворчага “ланцужка” — над гэтым цяпер працуем.

Фотаматэрыял аўтара і з архіва рэдакцыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта