Авторизация
 

Новае выданне
Сёлета з другога паўгоддзя пачынаецца выпуск афіцыйнага друкаванага выдання Камітэта дзяржкантролю — штоквартальнага часопіса “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”. Ён будзе змяшчаць інфармацыю пра дзейнасць кантралюючых і наглядных органаў, каментарыі да нарматыўных актаў, адказы на складаныя пытанні па захаванню заканадаўства, вынікі праверак і кантрольных мерапрыемстваў. Знойдзецца месца для нарысаў, фельетонаў і апавяданняў, заснаваных на рэальных падзеях.

Публікуемыя матэрыялы дапамогуць кіраўнікам і прадпрымальнікам пазбегнуць памылак у фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Падпісная цана на паўгоддзе для юрыдычных асоб 40202 рублі, для фізічных — 33600.
Стабілізацыя не забяспечана
ААТ “Полацклес” атрымала з інавацыйнага фонду 310 млн. рублёў для стабілізацыі фінансавага становішча з умовай выканання асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак таварыства не забяспечыла заданні. Аб’ёмы вытворчасці ў 2009 годзе знізілся на 5,2% пры плануемым росце на 12,5%, фактычная рэнтабельнасць рэалізацыі тавараў была мінус 13,6% замест прагназуемага росту ў 9%. Неістотна палепшылася сітуацыя летась.
У сувязі з невыкананнем умоў вы-дзялення інавацыйных сродкаў, таварыства сёлета ў маі вярнула дзяржаве 310 млн. рублёў шляхам выпуску дадатковых акцый і павелічэння статутнага фонду доляй дзяржавы.
Сродкі на энергазберажэнне выкарыстаны неэфектыўна. Кацельня не была здадзена ў эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку. Выяўлена завышэнне кошту работ. Парушаны парадак знешнегандлёвых аперацый.
Таварыства і адказныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Тэсціраванне
Указам прэзідэнта зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у 2011 годзе пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Анатоля Мікалаевіча Рубінава.
У склад абласной камісіі ўключана 8 чалавек, старшыня — Васіль Міхайлавіч Максімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці.
Аналагічныя камісіі ўзначалілі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце Васіль Міхайлавіч Максімаў, Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П. М. Машэрава—Леанід Леанідавіч Кавалёў, намеснік старшыні аблвыканкама, у Віцебскім дзяржаўным медуніверсітэце, ветакадэміі і Полацкім дзяржуніверсітэце — Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч, памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці.
Сёлета ЦТ праводзіцца з 14 да 29 чэрвеня. Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах у 11.00. Рэгістрацыя для тэсціравання ў рэзервовы дзень з 27 да 30 чэрвеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
У васьмі пунктах тэсціравання на 1 чэрвеня ў вобласці зарэгістраваліся 43423 удзельнікі, што на 6172 менш леташняга.
Па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ звяртайцеся ў дзяржкантроль у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па тэл. 8-0212-34-44-95, 37-33-90 у Віцебску; 8-0214-42-87-02 у Полацку; 8-0216-21-09-16 у Оршы.

Крымінал
Крымінальная справа ўзбуджана супраць палачаніна, які сёлета ў красавіку-маі займаўся абменнымі аперацыямі з валютай. У яго адабрана 17529 долараў ЗША, 393110 расійскіх рублёў, 5495 еўра, 4,8 млн. беларускіх рублёў і 100 грывен.









рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта