Авторизация
 

Калі будаўніцтва зацягваецца

 Згодна з патрабаваннем Указа ад 7 лютага 2006 года №87, грамадзяне павінны завяршыць будаўніцтва жылога дома на працягу трох гадоў з даты дзяржаўнай рэгістрацыі права на зямельны ўчастак.

Заканадаўства дазваляе адтэрміноўку на два гады з улікам матэрыяльнага становішча грамадзяніна і іншых уважлівых прычын, а ў выпадку немагчымасці дабудаваць — закансерваваць аб’ект да трох гадоў. У адваротным выпадку мясцовыя органы ўлады абавязаны праз суд адабраць зямельны ўчастак, а недабудаваны аб’ект пасля ацэнкі выставіць на публічныя таргі.


Камітэт дзяржкантролю вобласці прааналізаваў работу мясцовых органаў улады па скарачэнні колькасці недабудаваных незакансерваваных жылых дамоў, дач і эфектыўным выкарыстанні зямельных надзелаў. Устаноўлена, што ў асобных раёнах Віцебскай вобласці не вялі належным чынам работу па выяўленні, уліку, ацэнцы і рэалізацыі такіх аб’ектаў, не працавалі з насельніцтвам.


Усяго на тэрыторыі вобласці каля 500 дамоў, тэрміны будаўніцтва якіх перавысілі прадугледжаныя Указам №87 тры гады. У выніку зямельныя ўчасткі працяглы час не выкарыстоўваюцца, парастаюць пустазеллем і кустамі. Недабудаваныя аб’екты разбураюцца і становяцца пагрозай для жыцця і здароўя людзей.


Дэталёва сітуацыя вывучана ў Лепельскім раёне, дзе выяўлены 54 дамы з перавышэннем тэрмінаў будаўніцтва. Ацэнка іх кошту не праводзілася, заявы ў суд не падаваліся. Акрамя таго, службовыя асобы сельвыканкамаў не забяспечвалі іх поўны ўлік. Устаноўлены факты падаўжэння тэрмінаў будаўніцтва і кансервацыі, калі яны закончыліся.


Пытанне разгледзелі на выязной калегіі Камітэта вобласці ў Лепельскім райвыканкаме, якому прапанавалі актывізаваць работу з грамадзянамі-забудоўшчыкамі ва ўказаным накірунку і забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў заканадаўства. Пытанне знаходзіцца на кантролі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта