Авторизация
 

Ва ўсіх на слыху Дэкрэт №3 «Аб садзеянні занятасці насельніцтва»

 Ва ўсіх на слыху Дэкрэт №3 «Аб садзеянні занятасці насельніцтва», які ў поўнай меры пачне дзейнічаць у наступным годзе. Аднак з моманту яго прыняцця ўжо правялі вялікую работу. Прозвішчы тых, хто не ўдзельнічае ў эканоміцы, не плаціць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, але карыстаецца сацыяльнымі дабротамі нароўні з іншымі, занесены ў рэспубліканскую базу даных.

Інфармацыя сфарміравана па кожным рэгіёне краіны. Да 1 лютага 2019 года спісы дасканала вывераць. У запасе ёсць яшчэ час, каб многае ўзгадніць, пацвердзіць фактычна.
Пра работу раённай камісіі па садзеянні занятасці пацікавіліся ў яе сакратара Ліліяны Батарчук.

—Наша камісія ўтворана рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 26 красавіка бягучага года, —тлумачыць Ліліяна Аркадзьеўна. —Яе ўзначаліла старшыня райсавета Марыя Баніфатава, у склад увайшлі дэпутаты раённага і мясцовых узроўняў, а таксама спецыялісты падраздзяленняў райвыканкама. Работа грунтуецца на асноўных заканадаўчых актах, у ліку якіх Дэкрэт №3 «Аб садзеянні занятасці насельніцтва» ад 2 красавіка 2015 года, пастановы Савета Міністраў №239 і 240 ад 31 сакавіка і №314 ад 24 красавіка бягучага года. Наша задача не шукаць як мага больш дармаедаў, а дапамагчы людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, засталіся без работы і сродкаў на існаванне.
З пачатку чэрвеня адбылося 12 пасяджэнняў раённай камісіі. На іх запрасілі больш за 40 грамадзян, якія нідзе не працавалі. Сітуацыю васьмі чалавек разгледзелі на выязным пасяджэнні ў Павяцці. У індывідуальным парадку кожны атрымаў параду ці кансультацыю, даведаўся пра патрэбы працадаўцаў. Прапаноўвалі прайсці перанавучанне. Падказвалі ідэальны варыянт—самазанятасць, і як прыступіць да сваёй справы.
Цяжкая жыццёвая сітуацыя. Што гэта азначае?
—Напрыклад, скарацілі з пасады, неабходны догляд за састарэлымі роднымі ці сваякамі, часта хварэючымі дзецьмі. У выніку стыхійнага бедства (пажар, падтапленне, ураган) пашкоджаны жылы дом, і чалавек вымушаны на працягу пэўнага перыяду няспынна рамантаваць яго. Спектр жыццёвых сітуацый шырокі. Ці сапраўды цяжкая, вызначыць камісія. Прыняты адпаведныя дакументы, тая ж пастанова №239, дзе дакладна рэгламентаваны нашы дзеянні. Але часам у непасрэднай гутарцы з людзьмі даводзіцца высвятляць абставіны, якія не разглядаюцца ў якімсьці прававым акце. У любым выпадку, калі ў чалавека ёсць жаданне даказаць, што не працуе па ўважлівай прычыне, гэта трэба пацвердзіць дакументальна. Адной заявы недастаткова.
Хто дакладна не трапіў у спіс?
—У пастанове Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2018 года №239 падрабязна распісана, у якіх сітуацыях могуць знаходзіцца грамадзяне, што аднесены да занятых у эканоміцы і не аднесены да працаздольных, незанятых. Пералік пазіцый доўгі, больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце райвыканкама або атрымаць, патэлефанаваўшы 4 14 45—непасрэдна старшыні камісіі Марыі Мікалаеўне Баніфатавай, ці мне, сакратару Ліліяне Аркадзьеўне Батарчук 4 36 22.
Некаторыя, у тым ліку і жыхары Беларусі, уладкоўваюцца на працу ці паступаюць у навучальныя ўстановы за межамі Беларусі.
—Так, і гэта можа стаць уважлівай прычынай, калі чалавек прадставіць у нашу камісію асабіста ці па электроннай пошце пацвярджальныя дакументы. Для працуючых за мяжой гэта могуць быць копіі працоўнага дагавора ці кантракта, пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне пэўнай дзейнасці, іншых дакументаў, а для тых, хто вучыцца на дзённай форме—даведка з установы адукацыі, копія дагавора на аказанне адукацыйных паслуг ці іншых дакументаў, што пацвярджаюць факт навучання. Пры гэтым у адным з інтэрв'ю міністр працы Ірына Касцевіч заўважыла: калі ў такім дакуменце ўказана, што грамадзянін будзе працаваць па кантракце ці вучыцца, напрыклад, з 2018 па 2023 гады, на працягу гэтага часу яго не павінны турбаваць.
У нарматыўных дакументах пазначана, што спісы незанятых будуць фарміравацца (абнаўляцца) штоквартальна.
—Так, таму рэкамендуем пацвярджальныя дакументы прадстаўляць у нашу камісію да 21 красавіка, 21 ліпеня, 21 кастрычніка, 21 студзеня штогод.
Усе, хто хацеў і мог, пацвердзілі сваю занятасць. Што далей?
—Прадугледжана, што з 1 студзеня наступнага года тыя, хто не пацвердзіць сваю занятасць, будуць аплачваць па поўным тарыфе гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка—цеплазабеспячэнне і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальнага газавага ацяпляльнага прыбора. Гэта мае дачыненне менавіта да ўласнікаў, наймальнікаў ці арандатараў памяшканняў, членаў арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчыкаў.
Спісы грамадзян, абавязаных аплачваць паслугі, сфарміраваны на 1 снежня. У адносінах кожнага высвятляюцца абставіны і прычыны ўключэння ў гэту катэгорыю. Над тым камісія працуе да 21 студзеня 2019 года. Пасля спісы перадаюцца ў райвыканкам, дзе іх разгледзяць і зацвердзяць.
Дзе яшчэ можна атрымаць неабходную інфармацыю?
—Яна размешчана на сайце райвыканкама, а таксама ў брашурах, лістоўках на стэндах у сельсаветах, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Агульная база даных знаходзіцца на адзіным партале электронных паслуг Міністэрства па працы і сацыяльнай абароне, карыстацца якой можна толькі ў адносінах да сябе. Для гэтага неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» з пашпартам. На падставе заявы будзе сфарміраваны індывідуальны электронны кабінет і выдадзены ўнікальны ідэнтыфікатар (логін і пароль) для доступу ў яго. Тут жа пракансультуюць пра далейшы ход дзеянняў.
А калі чалавек не мае камп'ютара, не бывае ў сельсавеце, не чытае газет?
—Такіх адшукваем пры дапамозе тэлефона, наведваемся на дом. У крайнім выпадку на адрас незанятага будзе накіравана заказное пісьмо. Таму ў чарговы раз нагадваем грамадзянам, каб загадзя звязаліся з камісіяй і высветлілі ўсе пытанні. Яна размяшчаецца па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17. Да сакратара звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна на вуліцы Камуністычнай, 36/2. Тэлефануйце.

Хто лічыцца занятым у эканоміцы:
- занятыя па працоўных ці грамадзянска-прававых дагаворах;
- індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты, натарыўсы, рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, а таксама самазанятыя, якія плацяць адзіны падатак;
- ваеннаслужачыя, супрацоўнікі ваенізаванай арганізацыі, якія маюць спецыяльныя званні, ваеннаабавязаныя ў час праходжання ваеннай службы ці спецыяльных збораў, а таксама тыя, хто праходзіць альтэрнатыўную службу;
- творчыя работнікі, якія ўваходзяць у творчыя саюзы;
- святары, насельнікі манастыроў, манаскіх абшчын, навучэнцы духоўных устаноў;
- беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў цэнтрах занятасці ці праходзячыя навучанне ад іх; 

 
- студэнты, якія атрымліваюць адукацыю на дзённай форме і на даму. Выключэнне — тыя, хто праводзіць навучальныя курсы і адукацыйныя праграмы ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы (да прыкладу слухачы моўных, ІТ-школ);
- члены нацыянальных і зборных каманд па відах спорту, а таксама спартсмены — навучэнцы спецыялізаваных спартыўных устаноў, ДЮСШ, уключаных у структуру клубаў у выглядзе абасобленых падраздзяленняў;


- грамадзяне, якія вырабляюць прадукцыю раслінаводства (выключэнне — вырошчванне кветак, дэкаратыўных раслін, іх насення, расады), жывёлагадоўлі (акрамя Мінска і абласных цэнтраў) на зямельным надзеле, прадастаўленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, фермерства, будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома.

Важна ведаць:
З 1 студзеня 2019 года — тыя, хто трапіў у спіс незанятых у эканоміцы, будуць аплачваць па поўным тарыфе гарачую ваду.
З 1 кастрычніка 2019 года — па поўным тарыфе для трапіўшых у спіс стане налічвацца аплата за газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальнага ацяпляльнага прыбора і ацяпленне.

Запісала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта