Авторизация
 

Аб адключэнні электраэнергіі можна атрымліваць СМС-апавяшчэнні

 Пра планавыя і аварыйныя адключэнні электраэнергіі будуць паведамляць жыхарам нашага раёна пры дапамозе СМС. Бясплатна падключыць такую паслугу можа кожны жадаючы. 

Калі праінфармаваць пра адключэнне электрычнасці загадзя, знізіцца рызыка негатыўных наступстваў. Напрыклад, шматлікія спажыўцы электраэнергіі змогуць падкарэкціраваць планы: нагрэць дом, на час адвезці дзіцяці да бабулі, тэрмінова выкарыстаць хуткапсавальныя прадукты. У атрыманым загадзя СМС апавясцяць пра дату і працягласць планавага адключэння.

Жыхары горада і раёна, якія жадаюць падключыць паслугу, могуць звярнуцца ў Міёрскі “Энергазбыт” па адрасе: г. Міёры, вул. Кірава, 1 ці патэлефанаваць на нумар 8 (02152) 4 13 63.


Нагадаем, што акрамя планавых, здараюцца аварыйныя адключэнні электраэнергіі. Многія жыхары раёна ў такіх выпадках адразу набіраюць нумар дыспетчарскай службы электрасетак. Першы тэлефонны званок аказвае садзеянне ў арганізацыі ўзнаўлення электразабеспячэння, дзясяткі і нават сотні наступных адцягваюць увагу дыспетчара ад непасрэднай работы па ліквідацыі непаладак. У такіх выпадках абаненты, падключаныя да паслугі СМС-апавяшчэння, на працягу 20 хвілін атрымаюць інфармацыю. Гэта азначае, што дыспетчар у курсе, пашкоджанні выпраўляюцца. Пры такой схеме работы гэтым можна займацца ў спакойнай абстаноўцы.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ПЯТКЕВІЧ,
начальнік Міёрскага РЭС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта