Авторизация
 

Зачыняецца "Моднік", у ім скідкі 50%. Вопратка прадаецца яшчэ ў "Элеганце", "Капрызе" і іншых

 — У Міёрах зачыняюць магазін “Моднік”. Вельмі шкада. Пастаянна набывала там якасныя рэчы па прымальнай цане для сябе і для дзяцей, — расказвае па тэлефоне міярчанка Святлана і сумна дадае: — Цяпер давядзецца за пакупкамі ў Полацк ехаць. У іншых міёрскіх магазінах наўрад ці што знайду: то каштуе дорага, то якасць не вельмі.

Магазін “Моднік” адчыніўся ў райцэнтры ў пачатку жніўня 2016 года пад адным дахам з “Нікай”. Айчынныя брэнды “Калінка”, “Марк Фармэль”, “Любава” і іншыя прывабілі наведвальнікаў. Прычына закрыцця — эканамічная немэтазгоднасць. Так патлумачылі ў гандлёвай установе. На развітанне “Моднік” зрабіў падарунак сваім пакупнікам — скідкі ў 50%.

ДОБРЫЯ водгукі пра “Моднік” чула ад знаёмых, час ад часу таксама заходзіла вывучаць асартымент. Рэчы сапраўды прывабныя на выгляд, дотык і кошт. Купляць не даводзілася, не было патрэбы ў абноўках. Засмучэнне пастаянных пакупнікоў можна зразумець. Але ці сапраўды ў Міёрах больш няма куды пайсці за пакупкамі? Абедзенным перапынкам прагулялася па магазінах.


У “Юліі” позірк адразу падае на цёплыя світары розных колераў і фасонаў. Шырокі выбар штаноў і джынсаў, сукенак і спадніц.
— Зараз попыт на верхняе адзенне, — заўважае прадавец. — Прапануем прадукцыю расійскіх і беларускіх вытворцаў. Айчынныя рэчы падабаюцца пакупнікам, цэняць іх за якасць. Што да кошту, то сярэдняя цана на світары — 35 рублёў, штаны ці джынсы — да 50.


Насупраць праз дарогу “Элегант”. Знаёмячыся з асартыментам, разумееш: магазін адпавядае назве. Рэчы акуратныя, стыльныя, без мудрагелістых уставак і празмерна яркіх афарбовак. Ёсць адзенне айчыннай вытворчасці, у асноўным брэсцкае і гродзенскае.
— Цана на яго вышэй, але хто адзін-два разы набывае, пасля цікавіцца толькі беларускім, — заўважае ветлівы мужчына-прадавец.
ГАНДЛЁВЫЯ кропкі прывабліваюць не толькі таварам, але і абслугоўваннем. Калі вырашаю абнавіць гардэроб, перш-наперш іду ў “Капрыз”. Уважлівая і пазітыўная прадавец штораз прапануе розныя варыянты, і нават калі пасля некалькіх прымерак адыходзіш з пустымі рукамі, добразычліва ўсміхнецца на развітанне і запросіць зайсці, калі будуць новыя паступленні.


— Беларускія рэчы ёсць, — адказвае на пытанне пра асартымент. — Многім падабаюцца гродзенскія сукенкі. Дарэчы, калі заходзяць госці з Латвіі ці Літвы, цікавяцца менавіта беларускім адзеннем. Адной пакупніцы так спадабаліся нашы сукенкі, што ўзяла адразу дзве.
Сціплы выбар у аддзеле ўнівермага, але, магчыма, хтосьці знойдзе тут рэч на свой густ.


У астатнія магазіны не заходзіла. Па-першае, надвор’е не зусім для прагулак, па-другое, заканчваўся абедзенны перапынак. Да таго ж у тых месцах, куды паспела зазірнуць, нагледзела нямала цікавых прапаноў. Кошт рэчаў без істотнай розніцы. Пытанне ў гусце пакупніка.
АБ’ЕКТЫЎНА разважаць пра асартымент адзення у гандлёвых кропках горада — справа складаная. У кожнага свая манера апранацца. Хтосьці аддасць перавагу арыгінальнаму дызайну і стракатым колерам, пакінуўшы па-за ўвагай натуральнасць тканіны. І няхай такая рэч праслужыць няшмат, затое насіць яе — задавальненне. Другі скажа: “Мы не настолькі багатыя, каб купляць таннае” і мэтанакіравана пойдзе за прадукцыяй з доўгім “тэрмінам прыдатнасці”. Адны выбіраюць стрыманасць, іншыя — мудрагелістасць. Камусьці некамфортна ў строгіх пінжаках, а для каго гэта зручнае штодзённае адзенне. “На вкус и цвет товарищей нет”, — слушна заўважае руская прымаўка. А яшчэ кажуць, хто шукае — знаходзіць.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта