Парушэнні патрабаванняў
gazeta 21-06-2011, 14:31 1 999 Эканоміка і права
З 42 правераных у першым квартале 2011 года гандлёвых аб’ектаў парушэнні рэалізацыі тавараў устаноўлены ў 32 (па якасці тавараў, якіх забракавана на 4,2 мільёна рублёў); у 20 — пакупнікам не прадастаўлялася неабходная інфармацыя, у 22 — парушаліся санітарныя нормы і правілы.
Аштрафаваны 122 правапарушальнікі на 12,4 мільёна рублёў. З суб’ектаў гаспадарання спагнана 54,3 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 82 чалавекі, у тым ліку 4 вызвалены ад займаемых пасад.
У лютым-сакавіку праведзена планавая праверка прыватнага ВУП “Сенненскі камбінат кааператыўнай прамысловасці”.
У 2010 годзе прадпрыемству быў выдзелены льготны крэдыт для разлікаў за прадукцыю раслінаводства, аплату матэрыялаў для яе перапрацоўкі, тары, транспартных паслуг па дастаўцы. Частку сродкаў прадпрымства выкарыстала для закупу свежых яблыкаў у Сенненскім райпа, якое, з’яўляючыся пасрэднікам, закупіла прадукцыю ў насельніцтва і атрымала дадатковую выручку — 48,8 мільёна рублёў (розніца паміж закупачнай і адпускной цаной), што павялічыла кошт сыравіны і ў канчатковым выніку гатовай прадукцыі.
Па выніках 2010 года камбінат не забяспечыў заданні па вытворчасці спажывецкіх тавараў, аб’ёму прамысловай прадукцыі, работ, паслуг, па энергазберажэнню. Планавы паказчык па тэмпах росту выпуску кандытарскіх вырабаў быў выкананы толькі на 90%, за студзень 2011 года — на 82,9%. Прычына — вузкі асартымент выпускаемых вырабаў, у тым ліку непрацяглага захоўвання. Не рэалізоўваліся яны за межы раёна.
Выяўлены выпадкі несапраўднасці статыстычных справаздач, парушэння парадку вядзення бухгалтарскага ўліку. У касе прадпрыемства — недахоп грашовых сродкаў.
У цэху па вытворчасці хлебабулачных вырабаў не дапушчана да рэалізацыі 85 батонаў, якія не адпавядалі патрабаванням па знешняму выгляду: забруджана ніжняя паверхня. У наяўнасці меліся хлебабулачныя вырабы 4-х найменняў з закончаным тэрмінам ад 2 да 10 дзён.
Для перавозкі хлеба і вырабаў выкарыстоўваліся аўтамабілі без надпісу “Хлеб”, два вадзіцелі-экспедытары не мелі санітарных кніжак з адзнакай аб пройдзеным медыцынскім аглядзе.
Забракаваны 4764 бутэлькі віна з-за непразрыстага выгляду, асадку і пабочных уключэнняў. Парушана тэхналагічная інструкцыя пры падрыхтоўцы шклотары для разліву.
У касе магазіна “Каласок” устаноўлены недахоп 758,6 тысячы рублёў. Прадаваліся харчовыя тавары дрэннай якасці, 7 найменняў — пратэрмінаваныя (да 28 дзён). Марожанае і батоны не адпавядалі патрабаванням па знешняму выгляду. На шэраг тавараў не прадастаўлена інфармацыі, не было цэннікаў. У продажу адсутнічалі цукар, крупы манныя, грэчневыя, кава, гарчыца, ванілін.
У гандлёвай сетцы Сенненскага райпа ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб рэалізацыі харчовых тавараў. У 6 магазінах знаходзілася прадукцыя з закончанымі тэрмінамі годнасці (на 1,1 млн. руб.), у 3 — парушаліся санітарныя правілы, у 1 — завышаны кошт мяса, у 3 — адсутнічала інфармацыя аб таварах. У магазіне №69 г. п. Багушэўска 15 найменняў харчовых тавараў на 332000 рублёў былі з закончанымі тэрмінамі годнасці, а ў магазіне №4 кандытарскія фасаваныя вырабы прадаваліся з недаважваннем.
Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 чалавек.

В. ЗАРАНКІН,
першы намеснік старшыні камітэта
дзяржкантролю.
першы намеснік старшыні камітэта
дзяржкантролю.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.