Авторизация
 

Шмат абяцае права на выбар дакументаў

 Пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2018 года №785 зацверджана новая рэдакцыя палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў. Яно ўступіць у сілу 31 студзеня. На якія моманты трэба звярнуць увагу грамадзян, што маюць намер узводзіць індывідуальнае жыллё ў новым годзе? З гэтым пытаннем рэдакцыя звярнулася да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Жанны ПАДАЛЯКА.

— У недалёкім будучым перспектыўныя домаўладальнікі, якія атрымаюць зямельныя ўчасткі для ўзвядзення індывідуальнага жылля, змогуць самастойна выбіраць набор дазвольнай дакументацыі для пачатку работ, — патлумачыла Жанна Дзмітрыеўна. — Адзін варыянт — рашэнне выканкама і горадабудаўнічы пашпарт, другі — рашэнне выканкама, архітэктурна-планіровачнае заданне, тэхнічныя ўмовы і патрабаванні.
Усё залежыць ад планаў-намераў. Калі чалавек хоча заняцца толькі адной пабудовай, напрыклад, домам, ён мае права звярнуцца ў райвыканкам за адпаведным рашэннем, да якога будуць прыкладацца архітэктурна-планіровачнае заданне, тэхнічныя ўмовы і патрабаванні. Калі жаданні большыя (побач з жылым памяшканнем могуць з’явіцца хлявы, лазня ці што іншае), трэба запрасіць горадабудаўнічы пашпарт. Яго роля павялічана. Гэта будзе комплексны дакумент з поўнай інфармацыяй аб зямельным участку з вызначэннем “зялёных” і “чырвоных” зон. У “чырвонай” будаўніцтва не дазваляецца па супрацьпажарных, санітарна-гігіенічных нормах. Указваецца, што можна ўзво- дзіць у “зялёнай” зоне: хлеў, лазню, гараж, памяшканне для паліва ці кармоў, штосьці іншае. У такім выпадку грамадзяніну ў наступным не трэба будзе ісці ў райвыканкам за дадатковым дазволам на рэалізацыю задумы.


Вы расказалі пра алгарытм дзеянняў індывідуальнага забудоўшчыка. А якія перспектывы ў юрыдычных асоб?
— Значна прасцей можна будзе атрымаць дазвольныя дакументы і юрыдычным асобам для ўзвядзення шматкватэрнага жылля і іншых аб’ектаў. Неабходна звярнуцца толькі адзін раз, каб аформіць поўны пакет афіцыйных папер — рашэнне райвыканкама, тэхнічныя патрабаванні і ўмовы, акт выбару зямельнага ўчастка. Прычым, тэхнічныя патрабаванні — новы дакумент, які толькі ўводзіцца. Тэхнічныя ўмовы — дакумент з інфармацыяй пра падключэнне (адключэнне) будынка, збудавання да аб’ектаў інжынернай інфраструктуры і іншымі звесткамі.


Пералік адміністрацыйных працэдур скарачаецца з двух дзясяткаў да адной.


Якія арганізацыі будуць рыхтаваць дазвольную дакументацыю для забудоўшчыкаў?
— Гэта праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро пры райвыканкаме. Вядома, за яго паслугі давядзецца плаціць.


Але бываюць сітуацыі, што дакументы атрыманы, будоўля разгарнулася, а нейкія істотныя ўмовы яе вядзення памяняліся?
— На такі выпадак пастанова прадастаўляе права райвыканкаму ўнесці змяненні ў дазвольную дакументацыю, але пры захаванні патрабаваняў нарматыўных прававых актаў.


Каму будуць выдаваць дазвольныя дакументы?
— Раней іх атрымліваў толькі заказчык і забудоўшчык (яны могуць быць і ў адной асобе), на будучае пры некаторых умовах спіс пашыраецца за кошт падрадчыка, інжынера або інжынернай арганізацыі.


Аб’екты не толькі ўзводзяцца, але і зносяцца. Як дзейнічаць тады?
— Палажэнне ўрэгулявала і гэтае пытанне. Для зносу трэба таксама звярнуцца ў райвыканкам за дазволам і адначасова ўнесці ўласныя прапановы па выкарыстанні матэрыялаў, што застаюцца. У прынятым рашэнні будуць указаны патрабаванні па адключэнні будынка ад аб’ектаў інфраструктуры, узгоднены спосаб зносу, парадак абыходжання з матэрыяламі і адходамі, прадугледжаны шляхі аднаўлення ўрадлівасці зямель і вяртання іх у гаспадарчы абарот.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта