Авторизация
 

Пра беспрацоўе гаварылі ў Міёрах

 Узровень фіксаванага беспрацоўя на канец справаздачнага перыяду па раёне склаў 0,1 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра тэндэнцыі на рынку працы і рэалізацыю падпраграм Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзеянні занятасці насельніцтва ішла размова на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Вяла яго старшыня Марыя Баніфатава. 

Па інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Вячаслава Бялько, за студзень-кастрычнік служба занятасці пасадзейнічала ў працаўладкаванні на створаныя рабочыя месцы і вакансіі 142 чалавек (118,3 працэнта да гадавога задання), з якіх 44 беспрацоўныя. Гэта 82,5 працэнта ад маючых патрэбу. На новыя прадпрыемствы і вытворчасці заступілі 40 чалавек. Сацыяльныя выплаты ў выглядзе дапамогі па беспрацоўі склалі 349,52 рубля.


Як часовую занятасць можна разглядаць аплачваемыя грамадскія работы. У перыяд пошуку пастаяннага месца яе атрымаў 21 беспрацоўны: займаліся добраўпарадкаваннем сельскіх населеных пунктаў, Міёр і Дзісны. Дзеля гэтага заключаны дагаворы з шасцю наймальнікамі ў Язненскім, Завуццеўскім, Мікалаёўскім, Туркоўскім сельвыканкамах, УП ЖКГ, Дзісенскім гарвыканкаме. Да працоўнай дзейнасці далучаюцца і вучні. Сёлета ў вольны ад вучобы час 91 навучэнец прыводзіў у парадак Міёрскія, Дзісенскую школы, на гэтыя мэты выкарыстана 25 тысяч рублёў.


Арганізавана навучанне прафесіям, у якіх зацікаўлены наймальнікі. Так, трое атрымаюць кваліфікацыю трактарыста, аператара ПЭВМ, бухгалтара.


Рынак працы раёна арыентаваны на спецыялістаў з адукацыяй, у першую чаргу ў сельскай гаспадарцы, дзе 74,6% ад агульнай колькасці незанятых рабочых месц. Неабходны трактарысты, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, інжынеры, аператары машыннага даення, жывёлаводы. Ёсць вакансіі ў лясной, будаўнічай, жыллёва-камунальнай сферах. Запатрабаваны бухгалтары і эканамісты, вадзіцелі, прадаўцы. Усяго ў студзені-кастрычніку заявілі 201 вакансію, што больш леташняга на 8,1 працэнта.


Разам з тым актуальнасць праблемы занятасці насельніцтва не зніжаецца: не ў поўнай меры садзейнічаюць працаўладкаванню тых, хто нідзе не задзейнічаны. Прымаюць менш работнікаў, чым звальняюць.


На пачатак года на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіўся 21 беспрацоўны, на першага лістапада — 12. Сярэдняя працягласць беспрацоўя знізілася да 3,1 месяца.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў нагадала, што згодна з Дэкрэтам №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, незанятыя ў эканоміцы раёна без уважлівых прычын з 1 студзеня 2019 года пачнуць аплачваць па поўным тарыфе гарачую ваду. Рыхтуюцца спісы плацельшчыкаў ЖКГ, якія будуць пагашаць эканамічна абгрунтаваныя затраты. За газ і ацяпленне таксама давядзецца разлічвацца спаўна.
Як сведчаць дадзеныя пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, толькі ў райцэнтры звыш 800 непрацоўных. Кожны выпадак аналізуюць, разбіраюцца ў прычынах: цяжкая жыццёвая сітуацыя ці нежаданне працаваць. Імкненню штосьці змяніць пасадзейнічаюць. Для працаўладкавання беспрацоўных, асабліва маючых патрэбу ў сацыяльнай абароне, рашэннем райвыканкама ад 27 кастрычніка 2017 года №733 на 2018 год наймальнікам даведзена заданне (браня) на 68 рабочых месц, на якія распаўсюджваюцца дадатковыя гарантыі па занятасці.


Эфектыўна вырашае праблемы занятасці арганізацыя прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму. Энтузіястам прадастаўляецца субсідыя, аднак такіх сёлета не знайшлося. Спатрэбіцца прыняць яшчэ нямала дадатковых мер, каб стабілізаваць абстаноўку на рынку працы. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта