Авторизация
 

На пасадзе памочніка пракурора ў Міёрах Кацярына НЕСЦЯРЭНКА толькі тры месяцы

 Сёлетні Дзень юрыста для стажора на пасадзе памочніка пракурора Кацярыны НЕСЦЯРЭНКІ па-сапраўднаму прафесійнае свята.

Калі Кацярына паступіла на юрыдычны факультэт Полацкага дзяржуніверсітэта, здавалася, да працоўных дзён вельмі-вельмі далёка. Студэнцкая пара праляцела неўпрыкмет. Трэці месяц малады спецыяліст пракуратуры Міёрскага раёна складае дакладныя запіскі, удзельнічае ў праверках, падтрымлівае абвінавачванне ў судзе, займаецца з дакументацыяй.

— Работа па-свойму цікавая. Адзін дзень можа ў кабінеце прайсці, другі за яго межамі, — гаворыць Кацярына Андрэеўна. — Перыяд адаптацыі, можна сказаць, адбыўся. Аднак шмат чаму трэба вучыцца. Практыка падчас вучобы — адна справа. Там больш назіраеш за працай пракурорскіх работнікаў. Калі пачынаеш рабіць яе самастойна, адчуваеш усю адказнасць.


ДА службовых абавязкаў на першым працоўным месцы Кацярына Несцярэнка прыступіла 24 верасня. У Міёрах раней бываць не даводзілася, нават не ведала пра такі гарадок. Яе малая радзіма — Слуцк. Часта прыязджаць не атрымліваецца, але штовечар тэлефануе бацькам расказаць пра свае і распытаць пра іх справы. 


— За гады вучобы прывыкла да вялікай адлегласці з родным домам. Ды і Віцебская вобласць мне не чужая, тата родам з Шуміліна, — расказвае субяседніца. — Калі вызначалася з універсітэтам, спынілася на Полацкім. Зацікавіла спецыяльнасць “Судова-пракурорска-следчая дзейнасць”. Паступіла на бюджэт. З групы ў дваццаць восем чалавек гэта ўдалося толькі чацвярым. 


ПРАФЕСІЙНЫ выбар на карысць юрыдычнай сферы Каця зрабіла ў старэйшых класах. Думала пра медыцыну, але грамадазнаўства і гісторыя ў школе былі бліжэй. Ва ўніверсітэце адны дысцыпліны даваліся лёгка, з іншымі складаней было, але ў цэлым вучыцца падабалася. І калі некаторыя аднагрупнікі задаваліся пытаннем, ці тую справу выбралі, у Кацярыны сумненняў не ўзнікала. На трэцім курсе і падчас пераддыпломнай практыкі ў пракуратуры Наваполацка бліжэй пазнаёмілася з будучай прафесіяй.


— Перад выхадам на працу, вядома, перажывала, хвалявалася. Цяпер адчуваю сябе больш упэўнена. Калі што незразумела, звяртаюся за кансультацыямі да старэйшых калег, — гаворыць памочнік пракурора. — Мне прадаставілі службовае жыллё. Асобная кватэра пасля пакоя ў інтэрнаце — гэта вялікі плюс. Не кожнаму маладому спецыялісту так шанцуе.


ПАКРЫСЕ вывучае Міёры. У захапленні ад касцёла і набярэжнай. На прагулкі па горадзе бярэ з сабой фотаапарат. Здымка — адно з захапленняў. Любіць чытаць мастацкую літаратуру. Але апошнім часам месца рускай і замежнай класікі занялі кодэксы, пастановы і іншыя нарматыўна-прававыя дакументы. Звяртаецца да іх і ў рабочым кабінеце, і дома.


Расклад на новы працоўны дзень малады спецыяліст складае ўвечары і назаўтра стараецца выканаць абазначаныя пункты. Дакладных планаў на будучыню пакуль не будуе.


— Цяпер усё задавальняе. Што будзе далей, пакажа час, — разважае Кацярына. — Мая задача зараз — напрацоўваць вопыт. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта