Авторизация
 

Псіхіятрычная экспертыза папярэдзіць непрадбачаныя сітуацыі

 Здзелказдольнасць вызначае магчымасці чалавека ў сферы падпісання грамадзянскіх і прававых здзелак. Псіхіятрычная (комплексная псіхолага-псіхіятрычная) экспертыза праводзіцца камісіяй экспертаў-псіхіятраў, эксперта-псіхолага. Афармляецца заключэнне аб здзелказдольнасці грамадзяніна на падставе агляду, апытання, даследавання медыцынскай дакументацыі.

Каму неабходна заключэнне аб здзелказдольнасці? Асноўныя заказчыкі такіх экспертыз — грамадзяне, якія плануюць звяртацца да натарыуса, у рыэлтарскія кампаніі, агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.


Другая катэгорыя — гэта рыэлтарскія кампаніі, агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, якія праводзяць здзелкі куплі-продажу кватэр, дамоў і іншых аб’ектаў нерухомасці. Заклапочаныя пра юрыдычную чысціню здзелкі і сваю дзелавую рэпутацыю, яны рэкамендуюць кліентам прайсці экспертызу.


Трэція заказчыкі — натарыусы. Накіроўваюць на псіхіятрычную экспертызу пры падазрэнні на наяўнасць псіхічных адхіленняў, саматычных захворванняў (у тым ліку перанесеных інсультаў, траўм галавы, іншых захворванняў, што могуць уплываць на псіхічны стан); пры недастатковым разуменні юрыдычнага боку здзелкі; пры наяўнасці некалькіх прэтэндэнтаў на спадчыну.


Асобная група — грамадзяне пажылога ўзросту. Перш чым аформіць завяшчанне, дарэнне, рэнту сваёй кватэры (ці іншай нерухомасці) спадчыннікам, яны звяртаюцца ў экспертную ўстанову, каб прайсці экспертызу і атрымаць заключэнне аб сваёй здзелказдольнасці, зафіксаваць псіхічны стан. Як кажуць, у здаровым розуме і поўнай памяці.


Наяўнасць заключэння аб здзелказдольнасці — гэта не даніна модзе, а жыццёвая неабходнасць, што папярэдзіць больш сур’ёзныя судовыя наступствы.

Фота для ілюстрацыі.
Ніямадзін АСЛАНАЎ, начальнік
сектара судова-медыцынскіх
экспертыз Міёрскага міжраённага аддзела ДКСЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта