Авторизация
 

Парушэнне газавай пломбы караецца штрафам

 Карыстальнікам звадкаванага газу ў 50-літровых балонах можа быць уласнік ці наймальнік памяшкання, які заключыў з газазабяспечвальнай арганізацыяй дагавор куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу, на тэхнічнае абслугоўванне індывідуальнай балоннай устаноўкі і спадарожнага абсталявання і прайшоў інструктаж па Правілах карыстання газам у быце. 

Балоны ёмістасцю 50 літраў можна выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі. Пры замене вядзецца строгі ўлік (нумар замяняемага балона павінен адпавядаць нумару раней устаноўленага, гэта звяраецца пры дастаўцы абаненту), устаноўленыя балоны апламбіруюцца. У выпадку неадпаведнасці нумару балона раней устаноўленаму, парушэння цэласнасці пломбы газавы балон не абменьваюць. Забараняецца дастаўка, абанента выклікаюць у газазабяспечвальную арганізацыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні і накладання штрафу ад 4 да 20 базавых велічынь, праходжання пазачарговага інструктажу па Правілах карыстання газам у быце.


Акрамя таго, згодна з артыкулам 29 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб газазабеспячэнні”, РГЗ мае права спыніць дастаўку газу спажыўцу ў выпадках парушэння правіл карыстання ім у быце, што пагражае жыццю і бяспецы грамадзян.


Па пытаннях заключэння дагавора куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу, а таксама забеспячэння звадкаваным у балонах звяртайцеся ў Міёрскі РГЗ па тэлефонах 4 93 08, 4 10 04.

Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта