Авторизация
 

Ацяпляльны сезон у кватэрах Міёраў стартаваў. Што яшчэ цікавіць людзей у працы ЖКГ?

 На мінулым тыдні тэлефонную размову з жыхарамі раёна праводзіў дырэктар УП ЖКГ Уладзімір МЯЦЕЛІЦА. Пра яе загадзя паведамілі ў раёнцы, таму чакалася, што пытанні будуць пра абагрэў жылля. Уладзімір Іванавіч патлумачыў:

— Ацяпляльны сезон пачалі адначасова з пахаладаннем, арганізавана. Гэтаму папярэднічалі вялікія работы па замене ненадзейных цеплатрас у папярэднія гады. Замест чугунных труб з’явіліся папярэдне ізаляваныя, таму апошнія дзве зімы аварый не здаралася. Вось людзі і не хвалююцца. Сітуацыя на бліжэйшы час будзе стабільнай, бо паліва, драўнянай шчапы да канца года назапасілі, нарыхтоўка працягваецца.


Якая з вашых паслуг выклікае пытанні?
— Збор і вываз цвёрдых бытавых адходаў нават у райцэнтры. Лічу, што пакуль насельніцтву цяжка прывыкнуць да паасобнага размяшчэння смецця. На кантэйнерных пляцоўках звычайна ўстанаўліваем дзве ёмістасці для збору змешаных адходаў, па адной для іншага, што ўвогуле можна назваць другаснай сыравінай. Пры гэтым хутчэй запаўняюцца кантэйнеры менавіта для змешаных, іншымі словамі — бытавога смецця. Тады скардзяцца: чаму на замку ёмістасць для другаснай сыравіны, малая адтуліна для ПЭТ-бутэлек. Як вынік, ля кантэйнернай пляцоўкі ўтвараецца звалка, у тым ліку з негабарытных рэчаў. Тое, што яшчэ магчыма адсартаваць у цэху перапрацоўкі, мы вымушаны адвозіць на палігон (звалку).


Якое выйсце?
— Яно прадугледжана Законам “Аб абыхо- джанні з адходамі” (пункты 1-2 артыкула 17), які патрабуе ад юрыдычнай асобы, што ажыццяўляе абыходжанне з адходамі (у нашым выпадку — УП ЖКГ), забяспечыць збор адходаў і іх раздзяленне па відах, і тое ж самае — ад фізічных асоб, гэта значыць ад насельніцтва. Камунальнікі пляцоўкі стварылі, кантэйнеры на іх устанавілі і падпісалі, растлумачальную работу правялі. Просьба да жыхароў запаўняць ёмістасці адпаведным чынам. Тым больш, за парушэнне такога патрабавання прадугле- джана не толькі папярэджанне, нават штрафы ад пяці да 50 базавых велічынь. Пакуль вымушаны ўстанаўліваць відэакамеры і адпраўляць злосных парушальнікаў на адміністрацыйную камісію.


На якія моманты камунальнікі лічаць патрэбным звярнуць увагу спажыўцоў сваіх паслуг?
— Такіх пазіцый некалькі. Просьба да ўсіх жыхароў райцэнтра, хто напачатку ацяпляльнага сезона жыве на дачы, з’язджае на адпачынак, адсутнічае па іншых прычынах, дамовіцца з суседзямі, каб прадаставілі магчымасць трапіць у іх жыллё нашым сантэхнікам. Такімі прычынамі могуць быць уключаны электрабойлер, запаветраныя батарэі, з-за чаго цяпло не даходзіць іншым спажыўцам, працяканне злучэнняў труб.
Трэба ўзгадняць з камунальнай службай замену сушыльнікаў ручнікоў і іншага ацяпляльнага абсталявання, бо работа неспецыялістаў выклікае праблемы.


Некаторыя жыхары “перакідваюць” кабелі для асвятлення хлявоў і іншых падсобных памяшканняў з фортак праз двары, дзе рухаецца транспарт. Машыны рвуць правады пад напругай, што стварае небяспечныя сітуацыі. Ды і ў хлявах, гаражах да стану электраправодкі і электраабсталявання не павінна быць прэтэнзій.


Нарэшце, прашу мець на ўвазе, што дамафонамі камунальная служба не займаецца. Калі ёсць прэтэнзіі да іх эксплуатацыі, звяртайцеся ў спецыялізаваную арганізацыю, з якой заключаны дагавор на абслугоўванне гэтых прыбораў.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта