Авторизация
 

Пра развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы размаўлялі ў Міёрах

 Малы і сярэдні бізнес умацоўвае эканоміку, таму развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы ўваходзіць у лік прыярытэтных задач краіны. Які ўнёсак нашага раёна ва ўдасканаленне дзелавога клімату і як на мясцовым узроўні прымяняецца Дэкрэт №6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці», прааналізавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама. Яго ходам кіраваў старшыня Ігар Кузняцоў. 

Па інфармацыі начальніка эканамічнага аддзела Раісы Лакотка, у раёне зарэгістраваны 550 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку 283 юрыдычныя асобы і 267 індывідуальных прадпрымальнікаў. У 2016 годзе дзейнічалі 85 сярэдніх, малых і мікраарганізацый. За 2017-ы за кошт рэарганізацыі і ліквідацыі на пяць паменела, а сёлета за студзень-жнівень прырасло да 84. У галіновай структуры 85% арганізацый належаць да сельскай гаспадаркі. Найбольшая ўдзельная вага аптовага і рознічнага гандлю (30%), сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі (24%), прамысловасці (13%), будаўніцтва (9%). Працаўладкавана каля тысячы чалавек. Ад дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу сёлета за студзень-красавік у раённы бюджэт пералічылі 2,2 мільёна рублёў ці 32% ад агульных паступленняў.


Прадстаўнікі бізнесу актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Вытворчасць работ, паслуг прадпрымальнікаў за 2016 год склала 18,9 млн.рублёў, што ў 2,4 раза больш за ўзровень 2015-га. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за гэты перыяд вырасла ў 3,4 раза і дасягнула 29,3 млн.руб. Калі ў 2011 годзе доля інвестыцый у асноўны капітал арганізацый бязведамнай падпарадкаванасці складала 6,2%, у студзені-чэрвені сёлета 91,5%.


Як заўважыла Раіса Мікалаеўна, у студзені-верасні бягучага года зарэгістравалі дзевяць прадпрыемстваў і адно змяніла юрыдычны адрас. Так, у лютым створана таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭнергаЦэнтр М», статутны фонд якога з замежным капіталам. Арганізацыя стварае міні-ТЭЦ з выкарыстаннем кагенерацыйных установак для завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі.


Сёлетняй вясной у райцэнтры з'явіўся гандлёвы аб'ект «Твой»-Шаркаўшчына». Створана сялянская фермерская гаспадарка «Ліпаціна» па вытворчасці кармавых культур. У зарэгістраваных «Заазерцах» вырошчваюць ягады, арэхі і іншыя пладовыя дрэвы і кусты. Плануюць разводзіць буякі. Арганізацыі «АК-СТИЛЛ», «АК-Миоры» займаюцца аптовым гандлем чугуном, сталлю і іх ліццём. Абедзве плануюць рэалізоўваць прадукцыю, вырабленую «ММПЗ-груп».


«ММК Хольц Гандаль», у фарміраванні статутнага фонду якога ўдзельнічалі фізічныя асобы Германіі, зоймецца дрэваапрацоўкай. «БЕЛЛіненгруп» з удзелам кітайцаў мяркуе вырошчваць і перапрацоўваць лён. На міёрскі змяніла юрыдычны адрас віцебская «БелЛесаТэхніка». Набыўшы комплекс капітальных пабудоў на хутары Дубашынскі Двор, мяркуе вырабляць нарыхтоўкі з дрэва для мэблевай вытворчасці.


Летась зарэгістравалі сем новых прадпрыемстваў, з якіх два фермерскія, столькі ж гандлёвых. А таксама «Блакітны край», асноўная дзейнасць якога — агульная ачыстка і ўборка будынкаў, «Индастриал ПРОТЭКТИВ КОАТИНГС» з апрацоўкай металаў і нанясеннем пакрыццяў на іх, «Міёрскі пятачок» — для развядзення свіней.


Сёлета дзякуючы малому і сярэдняму прадпрымальніцтву, якія стварылі новыя рабочыя месцы, працаўладкаваліся 35 чалавек. Уцягвалася ў гаспадарчы абарот нерухомая маёмасць. На 1 студзеня бягучага года здаваліся ў арэнду 2,2 тыс. кв.м, на 1 ліпеня — 3,5 тыс. кв.м плошчаў раённай камунальнай уласнасці. Практычна ўсе заняў малы бізнес. Летась ад арандатараў у бюджэт паступіла 23,4 тыс. рублёў. За студзень-чэрвень сёлета 46,7 тысячы.


Спатрэбіліся для вядзення бізнесу і невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці. З аўкцыёна набылі комплекс капітальных пабудоў у Горках-2, дзе арганізуецца развядзенне коней, свіней, трусоў. Падобны ў межах камунальнай уласнасці перададзены ў Пераброддзі для аграэкатурызму. Куплены за пачатковую цану будынкі дзіцячага садка ў Туркове, Дзісне.


Летась зямельныя надзелы прадстаўлены двум фермерскім гаспадаркам, пад будаўніцтва рэпрадуктара магутнасцю 5 тысяч галоў свінаматак, для ўзвядзення сучаснага магазіна з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі ў райцэнтры.


Сфарміраваны ўчастак пад будаўніцтва гандлёвага павільёна ў Дзісне, стаянкі для кемпінга ў Перабродскім сельсавеце. Яшчэ шэсць падрыхтавалі для размяшчэння турыстычных аб'ектаў. Інфармацыя пра ўсе надзелы на афіцыйным сайце райвыканкама. Пазнаёміліся з ёй і на VII Міжнародным эканамічным форуме “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы” ў Віцебску, а таксама ў час візіту афіцыйнай дэлегацыі і дзелавых колаў правінцыі Шаньдун Кітайскай Народнай Рэспублікі ў нашу вобласць.


Каб далучаць прадпрымальнікаў да выканання сацыяльна-эканамічных задач, а таксама ўдасканальваць сістэму іх падтрымкі, пры райвыканкаме дзейнічаюць грамадскі Савет па развіцці прадпрымальніцтва, савет ІП, якія гандлююць на рынку ў райцэнтры.
У райвыканкаме нагадалі і пра вялізныя прэферэнцыі Дэкрэта №6 у адносінах бізнесменаў, якія развіваюць сваю справу менш за сем гадоў, хто толькі вырашае распачаць яе ці плануе размясціць вытворчасць у сельскай мясцовасці. Так, падпадаючыя пад дзеянне заканадаўчага акта камерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі вызваляюцца на працягу сямі каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі ад уплаты падатку на прыбытак і падаходнага, падатку на нерухомасць, дзяржаўнай пошліны на выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці, прадугледжаны іншыя льготы. Важны аспект—магчымасць адчужэння дзяржаўнай нерухомасці ў малых гарадах без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага надзела і прадастаўлення яго без аўкцыёна і спагнання платы за права заключаць дагавор арэнды. З другога боку, гэта вырашае праблему з закінутымі будынкамі на сяле, а таксама дапамагае зменшыць узровень вясковага беспрацоўя, бо ёсць магчымасць заняць створаныя рабочыя месцы. Дэкрэт №6 стымулюе развіццё бізнесу, і ў тым яго галоўны плюс. Ільготу па падатку на прыбытак, адпаведна яму, атрымала ААТ “ГазТэрмасэрвіс”. Нормамі дакумента скарысталіся 14 юрыдычных асоб.


У лютым сёлета ўступілі ў сілу асноўныя палажэнні Дэкрэта №7, нормы якога спрашчаюць пачатак дзейнасці прадпрымальнікаў, мінімізуюць умяшальніцтва дзяржавы ў работу суб’ектаў гаспадарання. Згодна з ім сістэматызаваны і скарочаны з 580 да 62 патрабаванні па пажарнай бяспецы, з 2200 пазіцый да 205 зменшыліся ветэрынарныя, са 1100 “санітарных” пунктаў засталося 105. У цэлым умоў паменела ў 10-13 разоў.


Згодна з прынятым рашэннем службам раёна даручана праводзіць далейшую работу па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, дзейнасць якога накіравана на ўкараненне сучасных тэхналогій, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне заробку, павелічэнні падатковых паступленняў у бюджэт. Ад гэтага паляпшаецца дабрабыт жыхароў раёна.

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта