Авторизация
 

Пасылка з-за мяжы: што можна, а што нельга

 Заказаць тавар у замежным інтэрнэт-магазіне для многіх — рэч звычайная. Трэба ведаць пра асаблівасці перасылкі тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях (МПА).

На працягу каляндарнага месяца дапускаецца бяспошлінная перасылка ў МПА на адрас аднаго атрымальніка тавараў, кошт якіх не перасягае суму, эквівалентную 22 еўра, а вага не большая за 10 кілаграм. Калі норма перавышана, неабходна выплаціць мытныя пошліны па адзінай стаўцы 30% ад іх мытнага кошту, але не менш за 4 еўра за 1 кг. А яшчэ — зборы за мытныя аперацыі, памер якіх складае ў эквіваленце 10 рублёў.


У МПА нельга перасылаць:
- любыя віды зброі (іх часткі), патроны, выбуховыя рэчывы;
- тавары, якія хутка псуюцца;
- алкагольную прадукцыю і этылавы спірт, піва;
- любыя віды тытунёвых вырабаў і курыльныя сумесі;
- каштоўныя камяні ў любым выглядзе і стане, прыродныя алмазы, за выключэннем ювелірных вырабаў;
- наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры ў любым выглядзе і стане.


Пералік тавараў, перасылка якіх у МПА забаронена, вызначаны рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 17 жніўня 2010 года №338 “Аб асаблівасцях перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях”.
Падрабязная інфармацыя размешчана на Адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў Рэспублікі Беларусь www.customs.gov.by

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта