Авторизация
 

Цеплавую энергію трэба расходаваць разумна

 Разумна расходуючы цеплавую і электрычную энергію, зберагаеце свае грошы. А таксама робіце ўнёсак у фарміраванне здаровага асяроддзя пражывання, дапамагаеце вырашыць агульнадзяржаўную задачу эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. 

- падчас пахаладнення не пакідайце адчыненымі ўнутраныя дзверы тамбураў у пад’ездах. Гэтым зэканоміце пяць працэнтаў цяпла на лесвічнай пляцоўцы;
- беражыце рамы і шкло ў светлавых праёмах пад’езду. Гэта захоўвае цяпло і ў вашых кватэрах;
- перад ацяпляльным сезонам ушчыльніце рамы ў вокнах. Такім чынам зэканоміце цяпло і зменшыце рызыку прастуды;


- часцей мыйце вокны. Гэта дапаможа павялічыць асветленасць у дзённы час сутак, паменшыць расход цеплавой і электрычнай энергіі;
- усталёўвайце на ацяпляльных прыборах сродкі рэгулявання. Так створыце аптымальныя ўмовы і зэканоміце ў межсезонне. Але толькі з ведама эксплуатуючай арганізацыі дома;
- не парушайце цеплавую ізаляцыю на трубаправодах у падвалах і на гарышчах. Яна абароніць ад апёкаў, змешыць расход цеплавой энергіі пры транспартыроўцы цяпла ў дамы;
- не ліце гарачую ваду без патрэбы, калі мыеце посуд і чысціце зубы. Часцей прымайце душ, чым ванну. Не дапускайце падцёкаў з кранаў;
- не пакідайце ўключанае святло, калі ў памяшканні няма людзей, а таксама бытавую тэхніку ў “рэжыме чакання”;
- у месцах агульнага карыстання — калідорах, кухнях, прыхожых, лесвічных клетках — устанавіце энергазберагальныя лямпы. Пры той жа асветленасці яны спажываюць у пяць разоў менш;
- выбірайце бытавыя прыборы з нізкім узроўнем спажывання энергіі і расходам вады ў пральных машынах. Найбольш прымальны — клас “А”.

Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага

раёна газазабеспячэння.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта