Авторизация
 

Дэпутаты прынялі змяненні ў Працоўны кодэкс

 Дэпутаты ў першым чытанні прынялі змяненні ў Працоўны кодэкс. Адным з распрацоўшчыкаў законапраекта стала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Унеслі каля сарака прапаноў. Усе яны сфарміраваны на аснове запытаў і праблем, з якімі звярталіся члены прафсаюза і працоўныя калектывы.

СТАРШЫНЯ Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда адзначыў, што ў выніку сумеснай і грунтоўнай работы з іншымі зацікаўленымі бакамі большую частку ініцыятыў улічылі. Так, прафсаюзы настаялі на захаванні тэрміну папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы за 30 дзён. Першапачатковая рэдакцыя законапраекта прадугледжвала скарачэнне гэтага тэрміну да сямі каляндарных дзён.

Размова пра тое, што пасля папярэджання аб змяненні істотных умоў працы (заработная плата, працягласць працоўнага дня і інш.) работнік вырашае: працягваць работу на новых умовах ці звольніцца. Калі выбірае апошняе, то будзе больш часу для пошуку новага месца працы.


“Немалаважным для нас з’яўляецца і ўключэнне ў законапраект палажэнняў, згодна з якімі будзе заканадаўча забяспечана магчымасць для прафсаюзнай арганізацыі прымаць удзел у абмеркаванні кантракта з работнікам — членам прафсаюза. Гэта дапаможа пазбегнуць сітуацый, калі работніку прапаноўваюць загадзя нявыгадныя ўмовы працы і нормы, які ідуць насуперак заканадаўству.

Таксама законапраект прадугледжвае паведамленне прафсаюза пры намеры наймальніка не прадаўжаць кантракт з работнікам”, — заўважыў старшыня ФПБ.


СЯРОД іншых прапаноў нацыянальнага прафцэнтра, што ўвайшлі ў законапраект, — абмежаванне матэрыяльнай адказнасці работнікаў. Федэрацыя прафсаюзаў неаднойчы ўздымала гэтую праблему на сустрэчах с сацыяльнымі партнёрамі.


Па прапанове ФПБ у новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса ўдалося захаваць права за пенсіянерамі, якія патрабавалі скасавання працоўнага дагавора па прычыне віноўных дзеянняў наймальніка, на кампенсацыю ў памеры трохмесячнай заработнай платы. У першапачатковай рэдакцыі гэтая норма адсутнічала.


Прэс-служба
Федэрацыі прафсаюзаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта