Авторизация
 

У аддзеле па працы з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне

 Іх настольная кніга — Падатковы кодэкс. Ім звыкла гаварыць тэрмінамі і лічбамі. Іх справа — клапаціцца пра бюджэт дзяржавы. Падатковая служба ў Міёрах з 1 лютага 2017 года афіцыйна называецца так — аддзел па працы з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Полацкім раёне. У зносінах — падатковая інспекцыя. Так прасцей.

— Падатковая інспекцыя, — адказвае на тэлефонны званок начальнік аддзела Валянціна Маляўка і ўважліва слухае пытанне з другога канца провада.


Тэлефануюць штодня. У плацельшчыкаў шмат пытанняў па розных накірунках. Кожны супрацоўнік аддзела можа даць вычарпальную кансультацыю. Дасведчаныя і граматныя спецыялісты ведаюць не толькі артыкулы Падатковага кодэкса, але і шмат іншых нарматыўна-прававых актаў.


Валянціна Маляўка за час працы навучылася хутка арыентавацца ў свеце пастаноў і ўказаў. У падатковай службе з 1999 года. Успамінае стосы дакументацыі на стале, роўныя лінейкі журналаў, куды ручкай запісвала сотні прозвішчаў, лічбаў і дат.


— Гэта было даўно і нібы не з намі, — гаворыць субяседніца. — З кожным годам больш паглыбляемся ў інтэрнэт. Праз электронныя сервісы вядзём работу з плацельшчыкамі, прымаем звароты грамадзян. Плацельшчыкі ў сеціве маюць асабістыя кабінеты, дзе могуць цікавіцца тэрмінам выплаты падаткаў, запазычанасцю і іншай інфармацыяй. Паведамленні рассылаюцца часцей электронныя.


НА “ты” з камп’ютарам галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Алена Рагімава. Працуе са спецыяльнымі праграмамі. Займаецца адміністрацыйнымі працэдурамі, іх падатковая служба ажыццяўляе каля сарака. Таксама ў ліку абавязкаў рэгістрацыя касавых апаратаў, якія павінны быць як у юрыдычных асоб, так і ў індывідуальных прадпрымальнікаў. Незадоўга да прафесійнага свята Алена Іванаўна адзначыла працоўны юбілей — 20 год.


У намесніка начальніка аддзела Тэрэзы Рачыцкай таксама багаты вопыт. Адлік пачынаецца з 1995 года. Цяпер у коле асноўных абавязкаў улік плацельшчыкаў і прыём падатковых плацяжоў.


Стаж вядучага рэферэнта Святланы Вішнеўскай у параўнанні з калегамі невялікі —працуе пяты год. Прымае карэспандэнцыю, вядзе ўлік грамадзян, якія аказваюць паслугі, згодна з Указам №337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб”. Указ уступіў у сілу мінулай восенню. Сёлета з пачатку года зарэгістраваліся 72 чалавекі. Самыя распаўсюджаныя віды дзейнасці—здача жылля, аказанне сельскагаспадарчых паслуг, гандаль прадукцыяй кветкаводства, рэпецітарства. Жадаючых рабіць на даму манікюр і прычоскі—адзінкі. Звароты па Указе №337 у ліку найбольш частых.


КАЛІ скласці слоўнік работнікаў падатковай службы, то ў пяцёрку пастаянных слоў і выразаў увойдуць: падатковая дэкларацыя, паступленні, разлікі, плацельшчыкі. На працягу дня іх ужываюць дзясяткі разоў. Рэцэпт плённай працы ў спецыялістаў аддзела такі — рабіць сваю справу ўважліва, засяроджана, дакладна. Значыць, дзяржаўны бюджэт у надзейных руках. 

Са словамі ўдзячнасці і віншаваннем

У невялікім калектыве міёрскай падатковай службы памятаюць пра тых, хто шмат год прысвяціў няпростай і адказнай справе. Гэта Мікалай Вячаслававіч Лакотка, Анэлія Пятроўна Латыш, Тэрэза Пятроўна Валеўка, Марыя Антонаўна Зінкевіч, Галіна Міхайлаўна Конах, Тамара Сямёнаўна Верына. Ім удзячны за прафесіяналізм, сумленную працу, закладзеныя традыцыі. Дзень работнікаў падатковых органаў — важнае свята і для ветэранаў гэтай службы. Калегі адрасуюць ім цёплыя віншаванні, жадаюць здароўя, аптымізму, бадзёрасці.

На здымку: Начальнік аддзела Валянціна Маляўка (справа) з калегамі Тэрэзай Рачыцкай, Святланай Вішнеўскай і Аленай Рагімавай.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта