Авторизация
 

Будаўніцтва магазіна па вул. Я. Томкі ў Міёрах выносіцца на грамадскае абмеркаванне

 Міёрскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што з 11 ліпеня да 4 жніўня (уключна) 2018 года праводзіцца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі па ўзвядзенні аб’екта “Будаўніцтва магазіна з універсальным асартыментам харчовых тавараў і добраўпарадкаваннем навакольнай тэрыторыі па адрасе: г.  Міёры, вул. Ягора Томкі, 11”. 

Рэалізацыя праекта плануецца на зямельным участку, які размяшчаецца на перасячэнні вуліц Верхнядзвінская і Ягора Томкі. Згодна з Генеральным планам райцэнтра, які зацверджаны рашэннем райвыканкама ад 18.09.2015 года №69, тып функцыянальна-планіровачнай зоны, на частцы якой размяшчаецца аб’ект будаўніцтва, вызначаны як тэрыторыя транспартных збудаванняў — ахоўваемая аўтастаянка.
Пазнаёміцца з праектам можна на сайце Міёрскага райвыканкама www.miory.vitebsk-region.gov.by і ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, кабінет 25, тэлефон (02152)4 19 80). З 11 ліпеня да 4 жніўня (уключна) гэтага года фізічныя і юрыдычныя асобы, што жывуць (знаходзяцца) і (ці) ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама распрацоўшчык праекта могуць пакідаць заўвагі і прапановы ў пісьмовай ці электроннай форме па ўжо указаных адрасах.


Экспазіцыя (выстава) праекта ажыццяўляецца ў будынку Міёрскага раённага выканаўчага камітэта па вул .Дзяржынскага, 17, кабінет 25 з 11 да 25 ліпеня 2018 года (з 8.00 да 12.00 і з 13.00 да 17.00, выхадныя дні – субота, нядзеля).


Прэзентацыя праекта праводзіцца 13 ліпеня 2018 года ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (вул. Дзяржынскага, 17, кабінет 25).


Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання, што паступяць у пісьмовай ці электроннай форме, будуць накіраваны для разгляду,абагульнення і падвядзення вынікаў на архітэктурна-горадабудаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Фота вул. Я. Томкі: Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 
Жанна ПАДАЛЯКА, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва,

жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта