Авторизация
 

Развіццё прадпрыемстваў Міёрскага раёна абмеркавалі на сесіі

 Згодна з Указам Прэзідэнта №320 “Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці” на базе Віцебскага мясакамбіната, Глыбоцкага камбікормавага  завода, Аршанскага і Полацкага камбінатаў хлебапрадуктаў у 2016 — 2017 гадах стварылі кааперацыйна-інтэграцыйныя структуры, куды ўвайшлі 37 арганізацый. 

Да Полацкага КХП далучыліся і пяць прадпрыемстваў Міёрскага раёна: мясакамбінат, камбікормавы завод, ААТ “Чэрасы”, УП “Павяцце” і “Цітова”. Як яны развіваюцца, прааналізавалі на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў у мінулую пятніцу. Адкрыла і вяла пасяджэнне кіраўнік дэпутацкага корпусу Марыя Баніфатава.

У справаздачным дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін заўважыў, што з моманту ўваходу прадпрыемстваў і гаспадарак раёна ў інтэграванае аб’яднанне “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў” часу прайшло няшмат. Непакоіліся за будучыню і лёс калектываў. Аднак дарэмна. Работнікі засталіся на сваіх працоўных месцах, рэгулярна атрымліваюць заробак, які пакрысе расце. На мясакамбінаце — вышэй за сярэднераённы. Цяпер стаіць задача выбудаваць вытворчыя адносіны такім чынам, каб кардынальна палепшыць эканоміку прадпрыемстваў.


За мінулы год тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі па мясакамбінаце склалі 195,9%, па камбікормавым заводзе 87,9% у адносінах да 2016 года. Сёлета 118,3% і 95,2% адпаведна. Прадпрыемствы працуюць на мясцовай сыравіне з выкарыстаннем давальніцкай. Адпаведна не знізілі ўдзельную вагу ў фарміраванні паказчыка індэкса фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі. Дзякуючы пабудаванаму халадзільніку ўдзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай склала па прадпрыемстве ў 2017 годзе 30,5%, у студзені-красавіку сёлета 29,5%. За студзень-сакавік на экспарт адгрузілі тавараў на 359,9 тысячы долараў, у тым ліку 65,6 тоны ялавічыны замарожанай, 18,9 свежай і ахалоджанай, 35,1 тоны тлушчу буйной рагатай жывёлы, 19,2 тоны харчовых субпрадуктаў для хатняй жывёлы.
Усё пералічанае рэалізуецца толькі ў Расійскую Федэрацыю, іншыя рынкі збыту не асвойваюцца, як і не выпускаюцца новыя віды прадукцыі. Патрабуе рэканструкцыі мясатлушчавы цэх, чаго пакуль не значыцца ў планах прадпрыемства.


Аналагічная сітуацыя на камбікормавым заводзе. Выпуск сучаснай прадукцыі магчымы толькі пасля будаўніцтва новых ліній. Жыццёвая неабходнасць — грануляванне камбікармоў. Для развядзення рыбы таксама патрэбны пэўныя віды вырабаў завода. І сельскагаспадарчыя арганізацыі, са слоў Аляксандра Іосіфавіча, не распачалі новую вытворчасць раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі. Напрыклад, не сталі разводзіць авечак ці трусоў, страусаў ці іншую птушку. Вырошчваць зяленіва ці вострыя прыправы, грэчку або насенне траў.
Згодна з бізнес-планам развіцця ў 2017 годзе па вырошчванні жывёл у жывой вазе рост забяспечыў толькі УП “Цітова” ў 146,2%, у тым ліку па вытворчасці буйной рагатай жывёлы ў 107,9%, свіней — 169,7%. Валавы збор зерневых і зернебабовых культур у бункернай вазе летась тут склаў 4018 тон, што да 2016-га 131,3% і паказчыку бізнес-плана 87%. У гэтай гаспадарцы атрымалі 664 тоны рапсу (132% і 126,5% да планавання). Па выніках работы за першы квартал сёлета і выручка ад рэалізацыі прадукцыі тавараў, работ, паслуг павялічылася на 581 тысячу рублёў і склала 1310 тысяч рублёў ці 135,6% да бізнес-плана. Забяспечаны рост, вытворчасць і рэалізацыя малака да ўзроўню мінулага года на 117 і 88 тон адпаведна. Сярэдні надой ад каровы — 1106 кілаграмаў, што больш за мінулагодні ўзровень на 179 кг і на 174 кг да плана. Вытворчасць буйной рагатай жывёлы за справаздачны перыяд склала 81,6 тоны (117,2% і 114,4% да плана), свіней — у 182,5 тоны ці 110,9% (119%). Тут жа павялічана пагалоўе рагуль на 231 галаву да аналагічнага перыяду летась. Наогул, па выніках за 2017 год УП “Цітова” атрымала 28 тысяч рублёў чыстага прыбытку, без страт спрацавалі і прамысловыя прадпрыемствы.


Вялізным плюсам для гаспадарак, якія ўвайшлі ў інтэграцыйную структуру, стала ўмацаванне матэрыяльнай базы. Філіял “Павяцце” атрымаў у лізінг тэхніку на 1166 тысяч рублёў, УП “Чэрасы” — на 1528 тысяч, “Цітова” — на 1491, у той час як іншыя не набылі ніводнай адзінкі.
Як заўважыў генеральны дырэктар Полацкага КХП Васіль Хамёнак, зрухі ў вытворчым працэсе міёрскіх прадпрыемстваў і арганізацый ёсць, аднак эканоміка пакуль не “танчыць”. УП “Цітова” наблізілася да лепшых прадпрыемстваў полацкай інтэграцыйнай структуры. Гаспадарцы варта дадаць зямлі. На Міёршчыне яна хоць і з глінкай, але, са слоў патомнага агранома, ураджайная, менш камянёў. Трэба навучыцца своечасова гаспадарыць на ёй, яна абавязкова аддзячыць.


Ва УП “Чэрасы” патрабуюць парадку фермы, неабходна рэанімаваць комплекс, хаця б адну даільную залу пабудаваць. Патрабуе далейшага развіцця мясакамбінат. Цяпер ён працуе куды лепш, што прыкмеціў і сын Прэзідэнта Віктар Лукашэнка. Пра прадукцыю нашых вытворцаў на адной з выстаў сказаў: “сама просіцца ў рот”.


Галоўнае для кіраўніка інтэграцыйнай структуры — правільна арганізаваць рабочы працэс, навесці парадак, да дробязей ведаць і выконваць тэхналогію. Тады рэальна павялічыць аб’ёмы вытворчасці, знізіць сабекошт прадукцыі, павысіць яе канкурэнтаздольнасць, а заробленыя сродкі накіраваць на паляпшэнне жыцця працаўнікоў.


Сёлета інтэграцыйная структура на базе Полацкага КХП зноў пашырае свае межы. Да далучаных раней гаспадарак дадаюцца “Язна”, “Папшулі”, “Мікалаёўскі”. Аналізуючы становішча спраў, Васіль Кузьміч адзначыў, што “Мікалаёўскі” яго задавальняе. У ААТ “Папшулі” ацаніў людскі патэнцыял, тут працуюць з аддачай на трактарах 80-гадоў. Павялічыць вытворасць, зарабіць сродкі ім дапаможа паляпшэнне машынна-трактарнага парку.


У адносінах “Язна” кіраўнік аграхолдынга заўважыў, што адрадзіць гаспадарку за некалькі гадоў—задача няпростая і толькі камбінату хлебапрадуктаў з ёй не справіцца. Тэрыторыя гаспадаркі прагне элементарнага парадку. Каб не выходзілі са строю сельгасмашыны, палеткі трэба вызваліць ад камянёў. Увесь раён закліканы закасаць рукавы.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падзякаваў генеральнаму дырэктару Полацкага камбіната хлебапрадуктаў за падтрымку і супрацоўніцтва. Заўважыў, што і надалей ім шмат задач давядзецца вырашаць сумесна.


Дэпутаты прынялі рашэнне аб закрыцці месц пахаванняў, унеслі змяненні ў рашэнні райсавета, зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм на 2016-2020 гады на тэрыторыі раёна. 

Да ведама 

У кааператыўна-інтэграваную структуру Полацкага камбіната хлебапрадуктаў уваходзяць: Полацкі малочны камбінат, Міёрскія камбікормавы завод і мясакамбінат, УП “Цітова”, “Чэрасы” з філіялам “Павяцце”, ААТ “Банонь-Агра”, “Блізніца” Полацкага раёна, унітарныя прадпрыемствы “Полацк-Мілк”, на базе свінакомплексаў “Дунілавічы-Агра” Пастаўскага раёна і “Гарадзец” Шаркаўшчынскага раёна, комплексы па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ “Ушацкі райаграсервіс”, “Гарані-Агра” Полацкага раёна.


Камбінат хлебапрадуктаў мае вытворчыя ўчасткі для захоўвання зерня ў Верхнядзвінску, Варапаева, Шуміліна. Ёсць сумеснае прадпрыемства “РосБелПолацкАгра” ў Санкт-Пецярбургу. У гандлёвай сетцы камбіната “Залатая Ніва” налічваецца звыш 20 магазінаў. Як бачна, поўны цыкл — ад поля да прылаўка.


Па выніках работы за 2013, 2017 гады Васіль Хамёнак (на здымку) уваходзіў у лік пераможцаў конкурсу “Лепшы кіраўнік года”, заснавальнік якога абласны саюз наймальнікаў.


— Поспех кіраўніка, на мой погляд, грунтуецца на прыстойных, чалавечых узаемаадносінах, — дзеліцца думкай Васіль Кузьміч з карэспандэнтамі полацкай прэсы. — Той кіраўнік разлічвае на поспех, які паважае сваіх калег, патрабавальна ставіцца як да іншых, так і да сябе. Гэты аспект лічу асноватворным. І за ўсе гады работы ў мяне не было выпадку ўсумніцца ў гэтым. Усе мы ведаем, як можа мяняць чалавека дырэктарскае крэсла. Але заўсёды трэба заставацца простым, прыстойным, чалавечным і, паўтаруся, паважаць тых, хто побач.

Фота з інтэрнэта.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта