Авторизация
 

Рэканструкцыя і будаўніцтва жылля на Міёршчыне

 Цікавасць да ўзвядзення і рэканструкцыі жылля ў насельніцтва была і захоўваецца. Толькі сёлета за пяць месяцаў індывідуальныя забудоўшчыкі раёна ўвялі ў эксплуатацыю 1479 квадратных метраў агульнай жылой плошчы, у тым ліку 860 на сяле і 619 — у райцэнтры. Наваселле справілі пяць вяскоўцаў і пара гараджан. Яшчэ нашы землякі палепшылі ўмовы пражывання шляхам рэканструкцыі трох будынкаў — па адным у Дзісне, Міёрах і сельскай мясцовасці.

ПА Заданні аблвыканкама, у 2018 годзе прадугледжана ўвядзенне ў эксплуатацыю на Міёршчыне 2000 квадратных метраў агульнай плошчы індывідуальнага жылля. Такі аб’ём, калі меркаваць па колькасці новабудоўляў, будзе забяспечаны. Аптымізму надае аднаўленне льготнага крэдытавання прыватнага жыллёвага будаўніцтва, якое адбылося ў канцы 2017-га. Стрымліваючым фактарам да гэтага быў менавіта недахоп фінансавых сродкаў у насельніцтва.


У сувязі з актывізацыяй індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва павышаецца актуальнасць захавання яго тэрмінаў. Згодна з патрабаваннямі Указа №87 ад 7 лютага 2006 года “Аб некаторых мерах па скарачэнні незавершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач”, на гэта адводзіцца не больш за тры гады. За такі час пасля рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, пажыццёвага спадчыннага ўладання ці арэнды зямельнага ўчастка, хаця б пад дах павінны схавацца сцены дома, які ўжо стаіць на фундаменце.


Калі тэрміны работ выканаць па нейкіх прычынах немагчыма, загадзя, не менш чым за два месяцы (але не раней, чым за паўгода) неабходна звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама з заявай на дазвол працягваць работы ці закансерваваць аб’ект. Гэта адміністрацыйныя працэдуры, якія афармляюцца адпаведна рашэннем аб падаўжэнні тэрміну ці актам праверкі ажыццяўлення кансервацыі.
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама пастаянна кантралюе ўзвядзенне жылля. Толькі за мінулы і пачатак гэтага года выяўлены 32 участкі з незавершанымі аб’ектамі будаўніцтва. Пасля высвятлення прычын большасці гэтых уласнікаў дадзены дазвол на падаўжэнне тэрмінаў работ, астатнія гаспадары свае незакончаныя пабудовы закансервавалі. Ва ўсіх выпадках ім давялося выканаць прадугледжаныя заканадаўствам адміністрацыйныя працэдуры.


Калі забудоўшчыку толькі выдаюцца дакументы, якія дазваляюць узводзіць пабудовы на выдзеленым зямельным участку, тлумачым тэрмін правядзення работ, парадак яго падаўжэння і кансервацыі капітальнай пабудовы. Вельмі разлічваю, што гэтыя патрабаванні заканадаўства будуць выконваць.

Фота для ілюстрацыі.
Жанна ПАДАЛЯКА, начальнік

аддзела архітэктуры і будаўніцтва,
жыллёва-камунальнай
гаспадаркі райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта