Авторизация
 

На Міёрскім металапракатным заводзе мантажнікі выходзяць на старт

 Больш за месяц не бачыў панараму самай вялікай будоўлі раёна, і яна прыемна ўразіла. Дакладныя абрысы набыў жаўтаваты каркас галоўнага цэха, паўсталі белыя сцены адміністрацыйнага корпуса, паболела рознакаляровага металу на пляцоўцы захоўвання, спланаваны адхілы раней парушаных  тэхнікай пагоркаў. Толькі магутныя грузавікі па-ранейшаму нястомна рухаюцца сюды з матэрыяламі і адсюль — за наступным грузам.

— Май быў плённым, — пацвярджае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч. — За месяц на розных аб’ектах будучага прадпрыемства залілі больш за 4000 кубаметраў бетону. Дастаўлены ўсе 4700 тон металаканструкцый для галоўнага лістапракатнага корпуса, большасць зманціравана. Прыкладна да сярэдзіны ліпеня гэтыя работы ў асноўным будуць закончаны. У сценах застануцца толькі так званыя тэхналагічныя праёмы для зручнасці бетаніравання і іншых аперацый. Для іх задзелкі на складской пляцоўцы застанецца каля 50 тон металу.


Па графіку далей прадугледжваецца здача зробленага тэхнагляду, выверка, падліўка асноўных калон.
На сцены лістапракатнага цэха пачалі навешваць сэндвіч-панэлі, на даху ўстаноўлена больш за 4000 квадратных метраў прафнасцілу. Такім чынам створаны ўмовы для выгароджвання ўнутры памяшкання пляцоўкі для пачатку мантажных работ. Дарэчы, у лютым раённая газета паведамляла пра дастаўку з Германіі вялікай ёмістасці на эмульсію для стана халоднай пракаткі RСМ. Тая 23,4-тонная “каробачка” вялікіх памераў даўно забетаніравана, заканчваецца і ўвесь фундамент.


Разгортваецца падрыхтоўка па ўстаноўцы каўпаковых печаў ВАF, дрэсіровачнага пракатнага стана DСR, лініі нанясення волава ЕТL, лініі ачысткі ЕСL. Мантаж гэтага і іншага абсталявання будзе весціся пад наглядам шэф-мантажнікаў з Германіі. Яны ўжо прыехалі.
Увогуле на будаўнічай пляцоўцы што-дзень занята больш за тры сотні чалавек. Гэта беларускія спецыялісты з Віцебска і Мінска, расійскія з Екацярынбурга і Перваўральска, чакаецца прыбыццё мантажнікаў абсталявання з Урала.


Набываюць закончаны праектны выгляд іншыя аб’екты будучага прадпрыемства. У першую чаргу гэта адносіцца да цэнтральнай майстэрні. У будынку адміністрацыйнага корпуса разгортваецца ўнутраная аддзелка, падвод інжынерных сетак.


Не пустуе пляцоўка для складзіравання. На ёй цяпер размешчаны дэталі вялікагрузнага крана для лістапракатнага цэха, што дастаўлены з Вільнюса. Другі такі ўжо пастаўлены на рэйкі. У цэнтральнай майстэрні зманціраваны і гатовы для эксплуатацыі два меншыя.
Завезена амаль тысяча тон тэхналагічнага абсталявання, а ўсяго яго неабходна не менш за 5800 тон.


— Гатоўнасць металапракатнага завода складае звыш 50%, — падагульняе Пётр Мікалаевіч. — Але і спраў на будаўнічай пляцоўцы яшчэ шмат. У прыватнасці, праект чыгуначнай веткі па тэрыторыі завода гатовы, але будзе рэалізаваны толькі пасля заканчэння вонкавых работ на галоўным корпусе: вакол яго яшчэ трэба шмат паездзіць і пахадзіць. Ачысныя збудаванні толькі праектуюцца, хаця абсталяванне для іх заказана. Не спыняюцца работы на складзе масла, кампрэсарнай, гаражоў… 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта