Авторизация
 

Рыхтуй сані летам, а калёсы — зімой. Падрыхтоўка да наступнага ацяпляльнага сезона вядзецца ў Міёрах

 Без збояў і дэфіцыту паліва

У раёне рыхтуюцца да новага ацяпляльнага сезона. Пачалі адразу пасля завяршэння папярэдняга. На ўсё лета хопіць работы прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, газа- і электразабеспячэння. На мінулым пасяджэнні райвыканкама вызначылі канкрэтныя меры, акрэслілі задачы, выкананне якіх засцеражэ ад аварый і збояў у цеплаэнергетычным комплексе ў асенне-зімовы перыяд.

Па інфармацыі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Георгія Бушунова і дырэктара УП ЖКГ Уладзіміра Мяцеліцы, у мінулым ацяпляльным сезоне забяспечылі ўстойлівую работу народнагаспадарчага комплексу раёна. Так трэба і ў новым. Часу няшмат, а спраў — дастаткова. Заменяць 1,5 кіламетра цеплавых сетак з выкарыстаннем папярэдне ізаляваных труб, патрэбны прафілактычны рамонт 3,8 кіламетра цеплавых сетак і 47 цеплавых пунктаў. Пры падрыхтоўцы шматкватэрных жылых дамоў правядуць рэвізію запорнай арматуры на ацяпляльных прыборах месцаў грамадскага карыстання, за кошт жыльцоў адрамантуюць 10 пад'ездаў.


Важнейшая задача УП ЖКГ — стварыць неабходны запас мясцовых відаў паліва. Для бесперабойнага цеплазабеспячэння спажыўцоў спатрэбіцца 25 тысяч метраў кубічных шчапы і 12 тысяч — дроў. У мінулым ацяпляльным сезоне Дзісенскі лясгас несвоечасова пастаўляў паліва для кацельных. Гэта прыводзіла да незапланаванага пераходу на прыродны газ і дадатковых выдаткаў.


На наступны ацяпляльны сезон па заданні аблвыканкама для патрэб ЖКГ Міёрскага раёна яго выдаткавалі менш за неабходны аб’ём. Тым часам уводзіцца ў эксплуатацыю новая кацельня раённай бальніцы. Аднак Дзісенскі лясгас, па перакананнях галоўнага ляснічага Дзяніса Леановіча, патрэбу задаволіць.


Раён электрасетак мае намер адрамантаваць будаўнічую часць закрытых трансфарматарных падстанцый у Пад'ельцах, Латышах, Ідолце. Прадугледжаны капітальны рамонт 80 кіламетраў 10 кВ паветраных ліній электраперадач, 52 кіламетры 0,4 кВ паветраных ліній, у тым ліку з заменай 108 слупоў, 7 закрытых і 57 комплексных трансфарматарных падстанцый. Расчысцяць 16 гектар просек 10 кВ ліній.


Раён газазабеспячэння стварае запас абсталявання, зімовага паліва, маслаў і змазак, каб аператыўна адрэагаваць у выпадку аварыйных сітуацый.


Сельскагаспадарчым аб'ектам належыць пагасіць даўгі за спажытую электраэнергію. На ацяпляльны сезон ім спатрэбіцца 1700 м3 дроў, пакуль ёсць 125 кубаметраў.


Каб атрымаць пашпарт гатоўнасці, вялікі аб'ём працы ў льнозавода. У штатным рэжыме рыхтуюцца да халадоў аб'екты культуры, аховы здароўя і адукацыі.


Завяршыць работы неабходна не пазней за 20 верасня.

 Не дапускаць крызісных сітуацый

Крызісная сітуацыя наступае тады, калі без дапамогі і падтрымкі немагчыма з ёй справіцца. У раёне вялікі арсенал мерапрыемстваў, якія фарміруюць у дзяцей культуру бяспечнай жыццядзейнасці, пастаяннае адчуванне неабходнасці і сваёй значнасці для грамадства, а ў бацькоў павышаюць адказнасць за сваіх сыноў і дачок.


Пра гэта інфармавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Разам з тым нямала праблем, у ліку якіх сямейная нядобранадзейнасць, псіхічнае нездароўе дзяцей, схільнасць да правапарушэнняў. Іх дапамагаюць пераадольваць медыкі і педагогі, супрацоўнікі РАУС і РАНС, старшыні гарсельвыканкамаў. Як адзначалася, якаснае ўзаемадзеянне суб'ектаў прафілактыкі ў мінулым годзе не дапусціла гібелі дзяцей ад знешніх прычын. У тым рэчышчы працуюць далей.


Агульны ўзровень нараджальнасці з кожным годам усё ніжэй. На 1 студзеня ў раёне налічвалася 2059 сем'яў, дзе выхоўваюцца 3497 дзяцей. У час медагляду летась у 1473 школьнікаў з 2732 выяўлены паталогіі. Як сведчаць аналітычныя дадзеныя, у асноўным, у вучняў 8-10 класаў, што звязана ў першую чаргу з маларухомым ладам жыцця. Таму важнейшая задача — далучаць падлеткаў да фізічнай актыўнасці і спорту.


Асаблівай увагі патрабуе псіхічнае здароўе непаўналетніх. Ва ўрача-псіхіятра з разнастайнымі формамі захворванняў назіраюцца 54, на ўліку знаходзіцца 22.


У раёне 402 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, 74 дзяцей-інвалідаў.
51 мае дыягназ «Інтэлектуальная недастатковасць», з іх 21 дашкольнік. З імі займаюцца па праграмах спецадукацыі.
98 дзяцей з 52 сем'яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Да гэтага прывяло неналежнае выхаванне, злоўжыванне спіртным бацькоў, дамашняе бязладдзе. З імі вядуць работу.


На працягу трох апошніх гадоў у раёне ўчыняліся злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Таму пэўная ўвага сем’ям, дзе матулі жывуць у грамадзянскім шлюбе з раней асуджанымі, беспрацоўнымі.


Важнейшая задача цяпер — забяспечыць шчаслівыя канікулы, не дапускаць злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Важна засцерагчы і ад негатыўнай інфармацыі. Перш за ўсё ад сайтаў з элементамі прапаганды гвалту, спажывання алкаголю і наркотыкаў, гульняў, якія ўцягваюць у нефармальныя групы і схіляюць да суіцыдаў.


Язненскаму, Павяцкаму, Мікалаёўскаму сельсаветам давядзецца ўзмацніць работу грамадскіх пунктаў аховы правапарадку па выкараненні прычын сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей. Патрабаванні да сельгаспрадпрыемстваў — своечасова спаганяць з заробку абавязаных асоб грашовыя сродкі, згодна з Дэкрэтам №18.


Запазычанасць знізілася, але…
Па інфармацыі начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Надзеі Лісічэнка, за студзень-красавік большасць суб’ектаў гаспадарання раёна пералічылі плацяжы ў яго бюджэт. Пратэрмінаваная запазычанасць зменшылася на 9,2%. Няма доўгу па прафесійным пенсіённым страхаванні. Разам з тым раён застаецца буйным даўжніком у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Павялічылі суму па пратэрмінаваных плацяжах ААТ “Наўгароды”, “Мерыца”, льнозавод. Усім давядзецца разлічвацца.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з інтэрнэта.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта