Авторизация
 

Пропускі на права знаходжання ў межах памежнай зоны і пагранічнай паласы

 З 1 сакавіка дзейнічае сістэма электроннай падачы заяў па адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

ТАКІМ ЧЫНАМ выдаюцца: пропускі на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай зоне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь; пропускі на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай паласе; дазволы на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў памежнай паласе, унутраных водах Рэспублікі Беларусь у межах памежнай зоны і пагранічнай паласы.


Электронная падача заяў ажыццяўляецца пры дапамозе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ОАИС).

ДЛЯ ПАДАЧЫ электроннай заявы зарэгіструйцеся на Адзіным партале электронных паслуг. Іх пералік у адпаведнасці з правамі карыстальніка адлюструецца ў асабістым кабінеце. Пасля выбару паслугі накіруйце анкету, запоўніўшы ўсе неабходныя палі. Апавяшчэнне аб прыняцці заявы і анкеты ў працу перадаецца карыстальніку на электронную пошту, а таксама адлюстроўваецца ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Бягучыя паслугі».


Калі замаўляеце платную электронную паслугу, у асабістым кабінеце карыстальніка фарміруецца 30-значны код—нумар замовы. Ён неабходны для аплаты праз сістэму «Разлік» (АРІП).

АПЛАЦІЦЬ паслугу можна ў мабільным або інтэрнэт-банкінгу, банкаматах, інфакіёсках або касах банкаў. Наяўнымі ці электроннымі грашыма, банкаўскімі плацёжнымі карткамі.


Каб выканаць плацёж у сістэме «Разлік» (АРІП) націсніце: Іншыя рэспубліканскія паслугі / Дзяржпагранкамітэт /. Выберыце паслугу, увядзіце рэгістрацыйны нумар заявы, які сфармаваў ААІС, прозвішча, імя, імя па бацьку.


Аплочваць паслугу можна пасля станоўчага рашэння, якое перадаецца карыстальніку на электронную пошту, а таксама адлюстравана ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Бягучыя паслугі».


Атрымаць пропуск патрэбна: у Полацкім пагранічным атрадзе (Віцебская вобл., Полацкі р-н, н.п. Фарынава);
на памежнай камендатуры «Опса» (Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, н.п. Опса);
на памежнай заставе «Савейкі» (Віцебская вобл., Верхнядзвінскі р-н, н.п. Савейкі);
на памежнай заставе «Бігосава» (Віцебская вобл., Верхнядзвінскі р-н, н.п. Бігосава);
на памежнай заставе «Друя» (Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, н.п. Друя).


Пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу, квітанцыю аб выплаце дзяржаўнай пошліны, калі паслуга платная.

КАНСУЛЬТАЦЫЮ па электроннай падачы заявы можна атрымаць па нумары 8 (0214) 45 12 95 у працоўны час, або па тэлефоне «гарачай лініі» Полацкага пагранатрада 8 (0214) 45 20 75 у непрацоўны час і на афіцыйным Інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта www.gpk.gov.by.


Полацкі пагранічны атрад.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 971
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 692
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 653
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта