В первичных учетных документах допускаются исправления, но ...

 У адпаведнасці з п.8 арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці”, у пярвічных уліковых дакументах дапускаюцца выпраўленні. Толькі не ў тых, што афармляюць прыём і выдачу наяўных грашовых сродкаў і ў электронных дакументах. 

Парадак унясення выпраўленняў у накладныя ТТН-1 і ТН-2 вызначаны Інструкцыяй аб парадку выкарыстання ў бухгалтарскім уліку бланкаў строгай справаздачнасці, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 18.12.2008 №196.


Закрэсліце памылковыя запісы тонкай лініяй, каб можна было іх прачытаць. Зверху напішыце правільную інфармацыю. Укажыце дату, чаму выпраўляеце дадзеныя, прозвішча і ініцыялы работніка, які гэта зрабіў і дадатак “Выпраўлена” (ч.2 п.4 Інструкцыі №196).


Колькасць выпраўленняў у накладной Інструкцыя не вызначае. Між тым калі іх шмат, належыць аформіць новы дакумент.
Не лічыцца памылкай або выпраўленнем, калі ў накладной, запоўненай з дапамогай тэхнічных сродкаў, уручную дапісваюцца рэквізіты і дадатковая інфармацыя.


Калі пастаўшчык не можа сам унесці выпраўленні ў накладную (напрыклад, знаходзіцца далёка), ён накіроўвае інфармацыйнае пісьмо пакупніку. Апошні змяняе дадзеныя. Пры гэтым пісьмо павінна захоўвацца як пярвічны ўліковы дакумент.

Фота для ілюстрацыі.
Тамара ЛАПІЦКАЯ,

начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства

фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.