Авторизация
 

Тэхагляд у арганізацыях і на прамысловых прадпрыемствах Міёршчыны

 У сельскай гаспадарцы першы этап дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактараў, машын на іх базе і прычэпаў сёлета закончыўся задоўга  да пачатку палявых работ. З 10 красавіка ён пачаўся ў арганізацыях і на прамысловых прадпрыемствах. Больш за ўсё тэхнікі, падкантрольнай дзяржтэхнагляду, у Міёрскім і Язненскім ПМС, УП ЖКГ, ДРБУ-203 і лясгасе. Першымі здавалі “экзамен” інжынерныя службы меліяратараў.

ДАВЕДКА: усяго ў раёне 1153 машыны з рухавікамі ўнутранага згарання, стан якіх кантралюе дзяржтэхнагляд. У тым ліку ў 11 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках налічваецца 17 трактараў розных марак і 11 прычэпаў да іх. 26 прамысловых прадпрыемстваў маюць 179 трактараў і 68 прычэпаў. Непасрэдна ў насельніцтва знаходзіцца 317 трактараў і 74 прычэпы, на 12 красавіка з іх прайшлі тэхнічны агляд толькі 47 і 17 адпаведна.


Галоўны дзяржаўны інспектар райсельгасхарчу Уладзімір Яскевіч станоўча ацэньвае падрыхтоўку да тэхагляду Язненскага ПМС. Да яе адказна падышлі механізатары пад кіраўніцтвам механіка Максіма Казачонка. У прадпрыемстве на ўліку 14 адзінак падкантрольнай дзяржтэхнагляду тэхнікі, у тым ліку чатыры знаходзяцца на захоўванні. Гэта азначае — не эксплуатуюцца. Адразу на лінейку гатоўнасці паставілі восем, дапушчаны да выкарыстання — сем. У аднаго трактара неабходна замяніць гуму.


У МІЁРСКІМ ПМС 17 адзінак тэхнікі з рухавікамі ўнутранага згарання, трактараў і пагрузчыкаў. Інжынерная служба пад кіраўніцтвам механіка Леаніда Шокеля падрыхтавала да эксплуатацыі (адрамантавала, адрэгулявала, пафарбавала, выканала іншыя неабходныя работы) 16, прайшлі дзяржтэхагляд 13. Спецыялісты запатрабавалі абнавіць гуму на пагрузчыку “Амкадор” і двух МТЗ-82. З 10 наяўных прычэпаў прызнаны спраўнымі дзевяць.


Інжынерныя службы ПМС давядуць да ладу астатнюю тэхніку.
Уладзімір Канстанцінавіч адзначае станоўчы момант: меліярацыйныя арганізацыі своечасова і ў поўным аб’ёме заплацілі дзяржаўную пошліну за допуск тэхнікі да выкарыстання. Цяпер яны атрымалі права разгортваць работы на будаўнічых аб’ектах, на палетках, што патрабуюць добраўпарадкавання ці асушэння. Пэўная колькасць трактараў з ПМС будзе дапамагаць аграрыям раёна ў веснавых палявых работах.
ТЭХАГЛЯД трактараў, прычэпаў да іх, пагрузчыкаў і іншай колавай тэхнікі працягваецца. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта