Авторизация
 

Штодня на Міёрскім металапракатным заводзе працуе больш за 250 рабочых

 Для будаўнікоў перыяд веснавога разводдзя, калі зямля набрыняла вільгаццю, не лепшы час для работ. Тым не менш на аб’ектах будучага металапракатнага завода штодня занята па 250-270 рабочых з дзясяткаў фірм. Более сярод іх і нямецкіх спецыялістаў, якія цяпер кантралююць ход падрыхтоўкі, а затым будуць правяраць мантаж і наладку абсталявання. “Мінскпрамбуд” плануе істотна павялічыць наступную вахтавую змену. Чакаецца, што летам на пляцоўцы людзей паболее прыкладна ўдвая: пачнецца непасрэдны мантаж абсталявання.

Між іншым, яно ўжо паступае і запаўняе гмах цэнтральных майстэрняў, якія прадугледжвалася ўзвесці спачатку як складское памяшканне. Пры гэтым працягваецца знешняя аддзелка будынка. Пліты шэрых адценняў дастаўляюць з расійскага Яраслаўля, а для сініх спатрэбілася сыравіна нават з Люксембурга. Вось такую міжнародную кааперацыю можна назіраць і па іншых пастаўках. Так, рэйкі для вялікіх маставых кранаў лістапракатнага цэха прывезены з Польшчы. Непасрэдна краны выраблены ў Вільнюсе, хутка пачнецца іх мантаж. Ідуць перамовы аб розным дапаможным абсталяванні. З таго, што ўжо прывезена, не ўсё змяшчаецца ў будынак майстэрняў. Так, дзве 43-тонныя дэталі стана халоднай пракаткі РСМ знайшлі прытулак на спецыяльнай пляцоўцы. Дарэчы, красавік — месяц асноўных паставак частак гэтага стана, а закладка фундамента для яго заканчваецца. Потым настане чарга абсталявання лініі нанясення волава ЕТL, а пад каўпаковыя печы на ёй закладка фундаментаў пачалася. У пачатку мая будаўнікі прыступяць да фундаментаў дрэсіровачнага пракатнага стана. І наогул, па графіку кантралюецца ўзвядзенне і камплектаванне іншых агрэгатаў.


Як не адзначыць, што непасрэдна 10 красавіка пачаліся земляныя работы на будучай лініі электралітычнай ачысткі.
Генеральны дырэктар ММПЗ Пётр Шымуковіч лічыць, што не менш за 40% будаўніча-мантажных работ на ўзвядзенні завода выканалі. Пераважная частка металаканструкцый непасрэдна для памяшкання асноўнага лістапракатнага цэха прывезена, засталося даставіць некалькі дзясяткаў тон. Больш за палову яго ўжо зманціравана. Укладаюць прафнасціл на даху. З дня на дзень зоймуць адведзенае ім месца на сценах сэндвіч-панэлі, і самы вялікі вытворчы будынак пачне набываць канкрэтныя абрысы.


На адміністрацыйным корпусе закончылі кладку сцен, на чарзе ўнутраная аддзелка. Склад масла — будынак невялікі, але складаны для будаўнікоў. На ім ужо завершаны асноўныя бетонныя работы. Бетоннымі работамі і мантажом металаканструкцый ахоплены памяшканні кампрэсарнай і гаражоў.


Мантаж асноўнага абсталявання пачнецца ў маі. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта