Авторизация
 

Да паездкі на працу за мяжу трэба рыхтавацца аснавальна

 Праца за мяжой не заўсёды бывае прыбытковай і бяспечнай. Сем разоў адмер, адзін раз адрэж. Скарыстайцеся народнай мудрасцю, перш чым паехаць у прывабную далячынь.

Плануйце свой ад’езд:
- уважліва праверце прапанову аб працаўладкаванні за мяжой. Калі гэта фірма, папрасіце адпаведную ліцэнзію.


Спісы фірм з ліцэнзіяй на працаўладкаванне за мяжой ёсць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС (+375 17 218 52 64) і на сайце Міністэрства ўнутраных спраў www.mvd.gov.by.


*** грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на працу за мяжу, павінны мець заключаны з наймальнікам працоўны дагавор і візу дзяржавы працаўладкавання, выдадзеную яго дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай, дзе павінны агаворвацца:


- тэрмін дзеяння дагавора, характар, месца, умовы і аплата працы;
- правы, абавязкі, адказнасць бакоў, парадак і ўмовы скасавання або падаўжэння дагавора;
- парадак і ўмовы сацыяльнага страхавання працоўнага мігранта;
- парадак кампенсацыі ўрону, прычыненага здароўю мігранта падчас працоўнай дзейнасці;
- іншыя сацыяльныя гарантыі.


ПАМЯТАЙЦЕ!
- Працаваць нелегальна — значыць не атрымліваць медыцынскую і іншыя сацыяльныя дапамогі.
- Пакіньце дома дакладны адрас плануемага месца знаходжання, свой фотаздымак і копіі ўсіх дакументаў.
- Вазьміце з сабой копіі дакументаў, пэўную грашовую суму.
- Аформіце страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы.
- Дамоўцеся з сям’ёй і сябрамі пра сувязь.
- Даведайцеся адрас і тэлефон пасольства Рэспублікі Беларусь у краіне працаўладкавання.


Сумняваецеся наконт будучага месца працы ці ўжо трапілі ў бяду — тэлефануйце на гарачую кансультацыйную лінію 8 801 201 5555. Званок па Беларусі бясплатны. Для званкоў з-за мяжы — +375 162 21 8888.


За мяжой:
Нікому не аддавайце свой пашпарт.
Калі ўмовы працы адрозніваюцца ад указаных у дагаворы, звяжыцеся з агенцтвам або вашым пасрэднікам. Патрабуйце іх палепшыць. Сітуацыя не змяняецца — маеце права адмовіцца працаваць.


Не прымайце падарункі і не пазычайце грошы.
Калі ў вас укралі дакументы ці ўзніклі іншыя праблемы, звяртайцеся ў пасольства або консульства Рэспублікі Беларусь ці ў праваахоўныя органы.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна КАНАНОВІЧ, старшы

інспектар групы па грамадзянстве

і міграцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта