Авторизация
 

Работу ўчастковага інспектара абмяркоўвалі ў Пераброддзі

 У лютым-сакавіку ўчастковыя інспектары міліцыі Міёрскага РАУС расказалі пра вынікі работы за мінулы год насельніцтву на сваіх адміністрацыйных участках. Перад жыхарамі Перабродскага сельсавета трымаў слова ўчастковы інспектар міліцыі Максім Ярахновіч. Разам з сяльчанамі справаздачу абмяркоўвалі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Сакалоўская і Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Петкун, першы намеснік начальніка Міёрскага РАУС Сяргей Бержанін, старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык.

ПОЛЕ дзейнасці ўчастковага інспектара міліцыі шырокае. Ахоўваць грамадскі парадак на даверанай тэрыторыі, забяспечваць асабістую і маёмасную бяспеку грамадзян, садзейнічаць у раскрыцці злачынстваў, займацца прафілактычнай работай з раней асуджанымі, хатнімі скандалістамі, нядобранадзейнымі сем’ямі, весці барацьбу з незаконным абаротам алкаголю і так далей.


 Па інфармацыі Максіма Ярахновіча, у мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 177 злачынстваў, на тэрыторыі Перабродскага сельсавета — 18. Застаюцца нераскрытымі чатыры крадзяжы. На мясцовых жыхароў складзена 114 пратаколаў. Найчасцей сяльчан прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім ці на працоўным месцах у стане алкагольнага ап’янення. Адзін пратакол за правапарушэнне, звязанае з незаконным абаротам алкагольных напояў.


 СЯЛЬЧАНЕ цікавіліся ва ўчастковага інспектара міліцыі пра парадак накіравання ў ЛПП, пра мяжу, якая аддзяляе сямейны скандал ад пагрозы забойствам. Што да першага пытання, алгарытм наступны. Калі аматар алкагольных напояў тры разы за год учыніў правапарушэнні ў стане ап’янення, то павінен прайсці медкамісію. Затым яму выносяць афіцыйнае папярэджанне. Калі на працягу года кандыдат на лячэнне не змяняе сваіх паводзін і паўтарае супрацьпраўныя дзеянні, зноў трапляе на медкамісію. Матэрыялы перадаюць у суд. У мінулым годзе лячыцца ад алкагольнай залежнасці накіравалі аднаго жыхара з сельсавета.


У сферы сямейна-бытавых адносін адно злачынства — пагроза забойствам. Хатні скандал прыводзіць да крымінальнай адказнасці, калі да крыўдных слоў і гучных крыкаў дадаюцца дзеянні і ў ахвяры ёсць рэальныя падставы асцерагацца за ўласнае жыццё.


НА ПРАФІЛАКТЫКУ сямейнага гвалту ўказвала звяртаць больш увагі прадстаўнік МУС Вольга Сакалоўская. За 2017 год у краіне бытавыя канфлікты прывялі да смерці 107 чалавек. Нездаровыя адносіны паміж бацькамі становяцца прычынай суіцыдаў іх дзяцей. Праблема вострая. Прэзідэнт даручыў Міністэрству ўнутраных спраў распрацаваць закон аб прафілактыцы гвалту ў сям’і.


Намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Вячаслаў Петкун нагадаў пра актывізацыю дзейнасці па выяўленні фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі. Звярнуўся з просьбай да насельніцтва садзейнічаць міліцыі ў справе аховы правапарадку.


 З АПЕРАТЫЎНАЙ абстаноўкай у раёне азнаёміў першы намеснік начальніка РАУС Сяргей Бержанін. Па стане на 27 сакавіка, выяўлена 39 злачынстваў. З іх 31 — па лініі крымінальнага вышуку, раскрыта 25. На тэрыторыі Перабродскага сельсавета з пачатку года зарэгістраваны два злачынствы — крадзеж і незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі.


Як адзначыў старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык, работа па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў вядзецца арганізавана і зладжана. Штомесяц праходзяць пасяджэнні пункта аховы правапарадку і прафілактыкі. За мінулы год на іх разгледзелі 73 грамадзян. За актыўную сумесную дзейнасць старшыні сельсавета Віктару Дзеравянчыку і мясцоваму дэпутату Віталю Няміра кіраўніцтва Міёрскага РАУС аб’явіла падзяку. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта