Авторизация
 

Прафсаюза работнікаў АПК рыхтуецца ўзнагароджваць лепшых земляробаў Міёршчыны

 Прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК разгледзеў пытанне “Аб задачах прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ 2018 года”. Прафкамам сельгаспрадпрыемстваў неабходна неадкладна разгледзець на пашыраных пасяджэннях комплекс пытанняў, звязаных з важнай сельскагаспадарчай кампаніяй. Гэта найперш распрацоўка ўмоў працоўнага спаборніцтва, аплаты працы, маральнага і матэрыяльнага стымулявання.

Вынікі работы на сяўбе неабходна падводзіць штодзённа, узнагароджваць лепшых на рабочых месцах з уручэннем грамат, пісем-падзяк, падарункаў. У гонар перадавікоў намечана ўзнімаць сцягі, у СМІ, у тым ліку раённай газеце “Міёрскія навіны”, будуць шырока прапагандавацца перадавы вопыт і лепшыя дасягненні сельскіх працаўнікоў. Ад старшынь прафкамаў запатрабавана строга кантраляваць захаванне патрабаванняў па ахове працы, своечасовасць правядзення інструктажаў па тэхніцы бяспекі з удзелам грамадскіх інспектараў, забеспячэнне ўдзельнікаў сяўбы сродкамі індывідуальнай абароны, медаптэчкамі, гарачым харчаваннем, належнымі санітарна-бытавымі ўмовамі працы. У напружаны перыяд павінна эксплуатавацца толькі спраўная і бяспечная тэхніка, якая прайшла тэхнічны агляд. Будуць арганізаваны перадрэйсавы і паслярэйсавы агляды вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў. Абсталяваны спецыяльныя месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы ў полі. Створаны ўмовы для бяспечнай працы, асабліва пры абыходжанні з хімічнымі сродкамі абароны раслін.

Фота для ілюстрацыі.

Леанід ХАХЕЛЬ,

старшыня райкама

прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта