Авторизация
 

Дэкрэт №7 мінімізаваў і скараціў санітарныя патрабаванні

 28 лютага ўступіў у сілу Дэкрэт №7, накіраваны на ўдасканаленне прадпрымальніцкай дзейнасці і інвестыцыйнага клімату ў краіне. Дакумент прадугледжвае кардынальныя змены ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшальніцтва службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання. Узмацняецца персанальная адказнасць кіраўніка за арганізацыю дзейнасці свайго суб'екта, якая выключае прычыненне шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам грамадзян. 

Зацверджаны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'-ектам гаспадарання неабходна інфармаваць мясцовы выканаўчы і распарадчы органы. Гэта бытавыя, турыстычныя, сацыяльныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасць прадукцыі, будаўнічых матэрыялаў і іншыя (усяго 19 відаў).


Суб'екты гаспадарання абавязаны выконваць агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя, у вобласці аховы навакольнага асяроддзя, ветэрынарыі, па ўтрыманні і эксплуатацыі капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў.


Агульныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні максімальна мінімізаваны, сістэматызаваны і скарочаны. Яны распаўсюджваюцца:
- на аб'екты, іх абсталяванне і ўтрыманне вытворчых памяшканняў;
- на аб'екты грамадскага харчавання, гандлёвыя і рынкі пры абыходжанні з прадуктамі харчавання;
- сферу аказання бытавых паслуг (пірсінг, татуаж, перманентны макіяж, басейны, хімчысткі, цырульні, лазні, саўны і г.д.);
- абсталяванне і ўтрыманне аб'ектаў, дзе праводзяцца рамонт і тэхабслугоўванне транспарта (СТО);
Таксама адпаведна Дэкрэта №7 Саветам Міністраў вызначаюцца абавязковыя гігіенічныя нарматывы і спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. Яны маюць дачыненне да:


- утрымання і эксплуатацыі радыяцыйных аб'ектаў, аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, крыніц аб'ектаў прамысловасці, дзейнасць якіх патэнцыйна небяспечная для насельніцтва, а таксама ўстаноў аховы здароўя, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць медыцынскую, фармацэўтычную дзейнасць, устаноў адукацыі, санаторна-курортных і аздараўленчых, сацыяльнага абслугоўвання, інтэрнатаў і іншых месц пражывання, крыніц і сістэм пітнога водазабеспячэння, а таксама аб'ектаў, якія будуюцца і рэканструююцца;


- устанаўлення санітарна-абаронных зон аб'ектаў, якія ўздзейнічаюць на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, працэдур іх кантролю, умоў працы.
Цяпер спецыфічныя санітарна-эпідэміяла-гічныя патрабаванні ў стадыі распрацоўкі. Плануецца, што яны максімальна з'яднаюць палажэнні мноства санітарных правіл і норм па розных накірунках.


Новыя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя, у вобласці аховы навакольнага асяроддзя і ветэрынарыі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, утрымліваюцца ў тэхнічных нарматыўных прававых актах, належаць выкарыстанню. Могуць не выконвацца пры ўмове забеспячэння бяспекі, выключаючай нанясенне шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян.
Калі кіраўнік не арганізуе дзейнасць прадпрыемства належным чынам, з-за чаго шкодныя наступствы, але няма прыкмет злачынства ці іншага правапарушэння, пагражае штраф ад 10 да 200 базавых велічынь. Права складаць пратаколы маюць службовыя асобы (у межах кампетэнцыі), пералічаныя ў артыкуле 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Кансультацыю па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" можна атрымаць па тэлефонах 8 (02152) 4 13 57 — галоўны ўрач Галіна Валер'еўна Федуковіч, 8 (02152) 4 35 02 — загадчык аддзела гігіены Тамара Міхайлаўна Скавародка.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна ФЕДУКОВІЧ,
галоўны ўрач Міёрскага РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта