Авторизация
 

Утвораны і працуе філіял "Міёрыводаканал"

 На пачатку года адбылася рэарганізацыя сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На базе адпаведнага падраздзялення УП ЖКГ Міёрскага раёна 12 студзеня ўтвораны філіял "Міёрыводаканал" УП "Віцебскаблводаканал". Новую спецыялізаваную арганізацыю ўзначаліў  Юрый Мяцеліца. Ён заканчвае вучобу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, таму пра новае фарміраванне расказвае галоўны інжынер Сяргей Куруза.

— Філіял у працэсе станаўлення. У такой сітуацыі нельга парываць сувязі з "мацярынскай" арганізацыяй — УП ЖКГ. У прыватнасці, займаем кабінеты на трэцім паверсе адміністрацыйнага комплексу камунальнікаў на вуліцы Вакзальнай (памяшканні былога "Рамонтніка") і невялікі будынак побач, які раней належаў "Сортнасенагародніне", тут галоўны офіс, — гаворыць Сяргей Леанідавіч. — Абслугоўваем аб'екты водазабеспячэння і каналізацыі трох раёнаў — Міёрскага, Браслаўскага і Шаркаўшчынскага. Гэта 107 артэзіянскіх свідравін, больш за 370 кіламетраў водаправодных і каля 130 км каналізацыйных сетак, 16 станцый абезжалезвання, 12 ачысных збудаванняў, 23 каналізацыйныя помпавыя станцыі. Будзем таксама развіваць, удасканальваць гэтую сістэму.


Для выканання такіх задач на тэрыторыі суседніх раёнаў створаны калектыў са 107 чалавек, у тым ліку на ўчастку ў Браславе 33 работнікі, у Шаркаўшчыне — 18. Нам перадалі 10 адзінак тэхнікі, найперш гэта два спецыялізаваныя трактары для траншэйных работ, чакаем экскаватар у Браславе, ёсць машыны для перавозкі аварыйных брыгад і патрэбных матэрыялаў, па адной асенізацыйнай машыне — "бочцы" на кожны райцэнтр.


Займацца будзем тым жа, што рабіў ранейшы ўчастак "Водаканала" ў складзе УП ЖКГ: рамонтам водаправодных і каналізацыйных сетак, падвядзеннем водаправодных труб да прыватнага жылля, адкачкай каналізацыйных сцёкаў, узвядзеннем некаторых аб'ектаў. Каардынацыю выканання заказаў і заявак насельніцтва забяспечыць уласная дыспетчарская служба, яе тэлефонны нумар 4 83 01, па мабільніку трэба звяртацца на 245 22 92 (МТС).


Структура наша гаспадарча-разліковая, камерцыйная, арганізавана з мэтай зрабіць камунальныя паслугі больш таннымі.


Што памянялася для насельніцтва са стварэннем філіяла "Водаканала"?
— Гэта філіял новы, а служба ранейшая, запатрабаваная, накіраваная на лепшае водазабеспячэнне насельніцтва, на ўдасканаленне якасці пітной вады. У нашых планах, у прыватнасці, рэканструкцыя ачысных збудаванняў у Міёрах, будаўніцтва станцый абезжалезвання вады ў аграгарадках Туркова, Ідолта, Павяцце. Будзем арыентавацца і на заказы насельніцтва.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта