Авторизация
 

У Міёрскім раёне шэсць суб'ектаў перавозяць небяспечных грузаў

 У Міёрскім раёне шэсць суб'ектаў гаспадарання займаюцца перавозкай небяспечных грузаў, для гэтай мэты яны маюць 15 адзінак тэхнікі. Для кіраўнікоў і спецыялістаў гэтых суб'ектаў, а таксама  транспартных сродкаў і іх вадзіцеляў асабліва важна захоўваць усе правілы бяспекі, не дапускаць парушэнні, выконваць патрабаванні нарматыўных дакументаў. Нагадаць пра строгія правілы і нормы неабходнасць ёсць, бо пры маніторынгу месц пагрузкі і маршрутаў руху на працягу верасня-снежня 2017 года абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду праверыла 102 транспартныя сродкі і выявіла 758 парушэнняў.

Прадпрыемствы Міёрскага раёна маюць на балансе 12 цыстэрн для перавозкі светлых нафтапрадуктаў, з іх 8 эксплуатуецца больш за 12 гадоў (у райаграсэрвісе такіх 5, СУП "Цітова" — 1, ЛВДС "Дзісна" — 2). Планы (праграмы) па замене транспартных сродкаў (аўтацыстэрн), якія выпрацавалі нарматыўны тэрмін эксплуатацыі, суб'екты перавозак не выконваюць.


"Правіламі па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам у Рэспубліцы Беларусь" (зацверджаны пастановай МНС №79 ад 29.12.2016) прадугледжаны змяненні, якія ўступілі ў сілу летась 1 чэрвеня. У прыватнасці, яны прадугледжваюць, што непасрэдна ў вадзіцеля павінны знаходзіцца наступныя дакументы:
- пасведчанне аб допуску транспартнага сродку да перавозкі пэўных небяспечных грузаў;
- пасведчанне аб падрыхтоўцы вадзіцеляў;
- рэгістрацыйная картка транспартнага сродку;
- інфармацыйная картка;
- копіі дакументаў, што пацвярджаюць правядзенне перыядычных ці прамежкавых выпрабаванняў (праверак), а таксама тэхнічнага дыягнаставання цыстэрн;
- тавара-транспартныя дакументы на перавозімы небяспечны груз;
- адрасы і нумары тэлефонаў адказных асоб перавозчыка, якія арганізоўваюць перавозку небяспечных грузаў;
- пуцявы ліст;
- пісьмовыя інструкцыі адпаведна дадатку 19 да Правіл;
- пашпарт бяспекі на перавозімы небяспечны груз (выдаецца грузаадпраўляльнікам).
Для ўнутрырэспубліканскіх перавозак дадаткова неабходна мець пры сабе:
- умовы бяспекі перавозкі на канкрэтны груз (распрацоўваецца вытворцам небяспечнага рэчыва);
- маршрут перавозкі небяспечнага грузу (узгадняецца з падраздзяленнем ДАІ, калі гэта прадугледжана Правіламі).
На першай старонцы пуцявога ліста павінна быць адзнака "Небяспечны груз" і ў графе "Асаблівыя адзнакі" — указаны нумар небяспечнага рэчыва па спісе ААН.


Зменены патрабаванні да камплектацыі транспартнага сродку дадатковым абсталяваннем, на ім павінны быць:
- не менш за два супрацьадкатныя ўпоры па дыяметры колаў;
- два знакі аварыйнага прапынку;
- аптэчка першай дапамогі;
- аварыйная камізэлька для кожнага члена экіпажа;
- кішэнныя ліхтарыкі для кожнага члена экіпажа;
- супрацьпажарнае палотнішча (пры перавозцы лёгказагаральных газаў, вадкасцей і цвёрдых рэчываў);
- рыдлёўка, дрэнажная лавушка для папярэджання пападання небяспечных рэчываў у каналізацыю, скрынка з сухім пяском масай 25 кг (пры перавозцы небяспечных грузаў са знакамі небяспекі №3, 4.1, 4.3, 8, 9). У якасці дрэнажных лавушак могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя пакрыцці, пакрыцці гумовыя ці брызентавыя дыванкі памерам не менш за 1х1 м.


Пры перавозцы лёгказагаральных вадкасцей у цыстэрне транспартны сродак таксама камплектуецца двумя ліхтарамі аўтаномнага сілкавання з мігаючымі ці пастаяннымі агнямі аранжавага колеру і двума знакамі "Небяспека" з уласнай апорай.


Транспартныя сродкі павінны камплектавацца мінімум двума вогнетушыцелямі, адзін з якіх мінімальнай ёмістасцю 2 кг, які прыгодны для тушэння пажару ў маторным аддзяленні ці кабіне, а ёмістасць дадатковых вогнетушыцеляў на транспарце дапушчальнай масай больш за 7,5 тоны мінімальная 12 кг (адзін з іх не менш за 6 кг) ; на транспарце масай ад 3,5 да 7,5 т — 8 кг (адзін з іх не менш за 6 кг); на транспарце масай да 3,5 т — 4 кг (адзін з іх не мен за 2 кг).


Вогнетушыцелі павінны быць апробаваны, апламбаваны і мець таблічку з указаннем даты ўстаноўкі і даты наступнай праверкі (месяц, год). Пры перавозцы небяспечных грузаў дата, што ўказана на таблічцы вогнетушыцеля, не павінна быць пратэрмінавана.


І апошняе. Рашэнне аб далейшай эксплуатацыі цыстэрн, якія адпрацавалі разліковы (нарматыўны) тэрмін, што ўстаноўлены вытворцам, а таксама цыстэрн, корпусы якіх рамантаваліся, можа быць прынята па выніках тэхнічнага дыягназавання, якое праводзяць спецыялізаваныя арганізацыі. Калі ў эксплуатацыйнай дакументацыі звестак завода-вытворцы пра тэрмін службы няма, ён прымаецца роўным 12-ці гадам.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай БУЛІН, вядучы дзяржаўны інспектар

Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта